2-4 кастрычніка 2015 года ў Коўна адбудзецца пяты штогадовы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, адным з арганізатараў якога з’яўляецца Інстытут Вялікага Княства Літоўскага. Больш інфармацыі на www.icbs.lt.
Летняя школа, прысвечаная еўрапейскаму паграніччу.
25-28 чэрвеня 2015 года ў Польшчы, у ваколіцах Беластоку, адбылася летняя школа “Еўрапейскае пагранічча: палітычныя, гістарычныя і інтэлектуальныя мадэлі”. Школа сабрала каля 30 слухачоў і студэнтаў Беларускага калегіума. Школа была арганізаваная Беларускім калегіумам, Інстытутам “Палітычная сфера”, Інстытутам ВКЛ, Універсітэтам Вітаўта Вялікага, Беларускім гістарычным таварыствам і іншымі партнёрамі. _Summer School_Program_20150625_28
Цыкл гістарычных цырымоній.
Клуб “Вольных стральцоў ковенскага павету” ў супрацоўніцтве з Інстытутам ВКЛ у 2015 годзе працягнулі цыкл “Гістарычных цырымоній у старым горадзе Коўна”. Да восені ўвечары па пятніцах гучаць стрэлы з копій гармат XIX стагоддзя. Цырымонія адбываецца на Ратушнай плошчы ў Коўна.
Міжнародная навуковая канферэнцыя “Па-за савецкім канонам: палітычны супраціў, акадэмічная і мастацкая аўтаномія ў позні савецкі перыяд (1960-я – 1980-я гады).
15 і 16 траўня 2015 года Інстытут “Палітычная сфера” ў супрацоўніцтве з Універсітэтам Вітаўта Вялікага, Амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Мінску, Інстытутам ВКЛ і іншымі партнёрамі ўжо чацвёрты раз арганізаваў штогадовую міжнародную канферэнцыю ў Мінску. Гэтым разам галоўнай тэмай канферэнцыі стала трыццацігоддзе пачатку перабудовы ў Савецкім саюзе і антысавецкія рухі ў позні савецкі перыяд.
Візіт у Коўна студэнтаў з Івана-Франкоўска
З 30 сакавіка па 5 красавіка 2015 года Коўна і Вільню наведала група студэнтаў з Прыкарпацкага нацыянальнага універсітэту імя В. Стэфаніка (ПНУ). Пад час візіту адбылося спатканне са студэнтамі Універсітэта Вітаўта Вялікага (ВДУ), таксама госці праслухалі шэраг лекцый і падарожнічалі па Літве. Праект быў рэалізаваны ў рамках супольнай праграмы абменаў ПНУ, ВДУ і Інстытута ВКЛ.
Міжнародная навуковая канферэнцыя: На мяжы сучаснасці: лёсы ідэі ВКЛ
14 сакавіка 2015 года, з 11.00 да 15.00 у Малой зале Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, вул. S. Daukanto 28) адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя: На мяжы сучаснасці: лёсы ідэі ВКЛ.
- « Previous Page
- 1
- …
- 6
- 7
- 8
- 9
- 10
- …
- 17
- Next Page »