З нагоды сямідзесяцігоддзя прафесара Юратэ Кяўпене. Каўнас 1 снежня 2017. Праграма.
Ўзнагарода імя Юліуша Бардаха
Інстытут Вялікага Княства Літоўскага абвяшчае трэці конкурс на наданне Узнагароды імя Юліуша Бардаха. Узнагарода надаецца за найлепшыя магістарскія і доктарскія (кандыдацкія) працы, напісаныя па праблемам дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў XIX-XX стагоддзі, а таксама па аналагічным праблемам звязаным з гісторыяй прынамсі двух краін зямель былога Вялікага Княства Літоўскага – Беларусь, Літва, Польшча і Украіна. Тэрмін прадстаўлення […]
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
Варшава, 15-17 верасня 2017 года. Гэта ўжо сёмы кангрэс, які перарос у найбольш важную падзею беларускага акадэмічнага жыцця, якая прыцягвае найбольш важных вучоных з Беларусі і замежнікаў, якія робяць даследаванні па беларускай праблематыцы. www.icbs.lt
Чацвёрты з’езд гісторыкаў Літвы
14-16 верасня 2017 года ва Універсітэце Вітаўтаса Вялікага адбыўся з’езд, які збіраецца кожныя чатыры гады ў розных навуковых цэнтрах Літвы і прыцягвае найбольш важных гісторыкаў Літвы і гасцей з-за мяжы. www.lnik.lt
Першы і адзіны літоўскі сайт, прысвечаны гісторыі і сучаснасці Беларусі.
Улетку 2017 года завершана і прэзентавана інтэрнэт-старонка www.gudija.lt. Там публікуюцца фрагменты першай гісторыі Беларусі на літоўскай мове, якую зараз рыхтуе Русціс Камунтавічус. Кожны месяц таксама з’яўляюцца аналітычныя тэксты пра палітыку і культуру Беларусі, падрыхтаваныя беларускім палітолагам Андрэем Казакевічам і супрацоўнікам цэнтра Чэслава Мілаша універсітэта Вітаўта Вялікага Томашам Блашчакам.
Швейцарыя і ВКЛ: мастацтва і архітэктура
Улетку 2017 года завершана і прэзентавана інтэрнэт-старонка www.lugano.lt. Гэта самы вялікі літоўскі сайт, прысвечаны мастацтву і архітэктуры Вялікага княства Літоўскага, а таксама гістарычным сувязям Літвы і Швейцарыі.
- « Previous Page
- 1
- …
- 4
- 5
- 6
- 7
- 8
- …
- 17
- Next Page »