3 траўня 2013 года адзін з заснавальнікаў Інстытуту ВКЛ прафесар, доктар габілітаваны Дарыюш Шпопэр быў узнагароджаны “Зоркай дыпламатыі Літвы”. Гэта пачэсная ўзнагарода была нададзеная Міністэрствам замежных спраў Літоўскай рэспублікі за ўнёсак ў навуковыя даследаванні супольнай польска-літоўскай мінуўшчыны і памкненні да захавання гістарычнай тоеснасці абодвух нацый.
Святкаванне юбілею паўстання 1863-1864 гг.
Вольныя стралкі Ковенскага павету ў супрацы з Інстытутам ВКЛ кожную пятніцу ўлетку і восенню 2013 года роўна а 19-й гадзіне трыма залпамі з копіі гарматы ХІХ стагоддзя ўшаноўваюць 150-гадовы юбілей Студзеньскага паўстання. Цырымонія адбываецца на Ратушнай плошчы ў Коўна 3, 10, 24, 31 траўня; 7 14, 28 чэрвеня; 5, 19, 26 ліпеня; 9, 30 жніўня; […]
Наданне ўзнагароды імя Юліуша Бардаха
3 мая 2014 г. у Сейнах Інстытут Вялікага Княства Літоўскага ўручыць узнагароду імя Юліуша Бардаха. Узнагарода была заснаваная ў 2013 годзе і надаецца аўтарам лепшых магістэрскіх і дактаранцкіх працаў, якія закранаюць праблемы дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў XIX-XX стст., альбо працам, якія аналізуюць праблемы гісторыі як мінімум двух краін колішняга Вялікага […]
Конкурс для школ
Гімназія Ковенскага тэхналагічнага універсітэта, Універсітэт Вітаўта Вялікага і Інстытут ВКЛ заклікаюць усіх школьнікаў Літвы 10-12 класаў прыняць удзел у Другім конкурсе эсэ Інстытута Вялікага Княства Літоўскага. 1 этап. 5 верасня 2013 – 15 лістапада 2013. Дыстанцыйны конкурс школьных эсэ 2 этап. 5 снежня – творчыя семінары, з удзелам прафесійных гісторыкаў, фіналістаў конкурсу і іх настаўнікаў.
Міжнародная канферэнцыя “Войны ў культурнай і палітычнай традыцыі Беларусі і дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы”
Інстытут “Палітычная Сфера”, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага а таксама партнёры з Беларусі і Літвы 30-31 мая 2014 году арганізуюць канферэнцыю “Войны ў культурнай і палітычнай традыцыі Беларусі і дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы”.
Конкурс для школ. Камічная гісторыя.
Гімназія Ковенскага Тэхнічнага Універсітэта (Kauno technologinis universitetas – КТУ) сумесна з Амбасадай Французскай Рэспублікі і Французскага Інстытута ў Літоўскай Рэспублікі, Інстытутам Вялікага Княства Літоўскага і Цэнтра Славістыкі імя Чэслава Мілаша Універсітэта Вітаўта Вялікага, запрашае вучняў прыняць удзел у конкурсе гістарычнага комікса на французскай мове! На пытанні ўдзельнікаў і іх настаўнікаў дась адказы персанал Гімназіі КТУ: […]
- « Previous Page
- 1
- …
- 9
- 10
- 11
- 12
- 13
- …
- 17
- Next Page »