Таварыства нашчадкаў Вялікага Сейму, Каралеўскі замак у Варшаве і
Інстытут Вялікага Княства Літоўскага 26 кастрычніка 2013 года арганізавалі
Польска-літоўскую дыскусію ў залі Вялікага каралеўскага замка. Больш
інфармацыі.
Адкрытая лекцыя “Літоўская нацыянальная меншасць у Польшчы”
23 кастрычніка 2013 году (серада) у 12.00 Інстытут літоўскай эміграцыі
супольна з Цэнтрам Чэслава Мілаша арганізавалі адкрытую лекцыю
“Літоўская нацыянальная меншасць у Польшчы”.
Сваё даследаванне прэзентавала дактарантка Інстытуту сацыялогіі
Варшаўскага Універсітэту Катажына Вуйцікоўска. Каментаваў яе выступ
доктар Гедрыюс Янаўскас.
Падчас сустрэчы адбылася дыскусія пра спецыфіку літоўскай супольнасці
Польшчы, акалічнасцях яе паўстання, гісторыі, колькасці і размяшчэнні.
Таксама абмяркоўваліся пытанні моўнай, дыялектнай, традыцыйнай і
рэлігійнай самаідэнтыфікацыі. Адбылася дыскусія пра літоўскую асвету ў
Польшчы, грамадскім жыцці і нацыянальным актывізме. Былі закранутыя
пытанні польска-літоўскіх стасункаў у рэгіёне памежжа. Падчас сустрэчы
даследчыца прадставіла метадалогію свайго даследавання, а таксама
падзялілася заўвагамі.
Конференція
600 годдзе Гарадзельскай уніі. Міжнародная канферэнцыя ў Замосце 27-28
верасня 2013 года: “Гарадзельская унія на фоне польска-літоўскіх
стасункаў: ад Крэва да ўзаемнага саюзу абодвух народаў”. Ганаровы
патрон: Браніслаў Камароўскі, прэзідэнт Польшчы. Арганізатары: 1)
Таварыства нашчадкаў Вялікага сойму, 2) Музей у Замосце, 3) Музей
гісторыі Польшчы, 4) Інстытут Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэта,
5) Інстытут Вялікага Княства Літоўскага, 6) Польскае геральдычнае
таварыства. http://www.spsw.pl.
Пайшоў з жыцця Леон Брадоўскі (1918-2013)
З жалем паведамляем, што 21 ліпеня ў Варшаве ва ўзросце 94 год пайшоў з
жыцця Леон Брадоўскі, заснавальнік і шматгадовы старшыня
“Агульнапольскага клубу прыхільнікаў Літвы”, адданы сябар і ініцыятар
многіх спраў накіраваных на пабудову партнёрскіх стасункаў з
інтэлектуальнымі элітамі Літвы, Беларусі і Украіны. Леон Брадоўскі быў
таксама стваральнікам і шматгадовым рэдактарам квартальніка “Lithuania”.
Літоўска-беларуская летняя школа
1-10 ліпеня 2013 года Таварыства студэнтаў-гісторыкаў і кафедра гісторыі
Універсітэта Вітаўта Вялікага разам з Інстытутам ВКЛ арганізавалі летнюю
школу беларускай і літоўскай мовы і культуры. У Коўна прыехалі студэнты з
Полацка, якія вучылі літоўскую мову, студэнты з Коўна ў сваю чаргу вучылі
беларускую мову. Выкладчыкі з Беларусі і Літвы правялі лекцыі па
пытанням гісторыі і культуры абодвух краін, дзе разглядаліся падабенствы
і адрозненні ў падыходах да аднолькавых праблем.
Кніга, прысвечаная гістарычным сувязям Аўстрыі і Літвы
Увесну 2013 года выйшла кніга “Літва і Аўстрыя: гісторыя 2500-гадовых
стасункаў. Храналагічны агляд” (на літоўскай і нямецкай мовах)
аўстрыйскай аўтаркі Юдыт Левоніг. Выданне падрыхтавана ў супрацы з
Русцісам Камунтавічусам і Інстытутам ВКЛ. У гэтай кнізе ўпершыню
разглядаецца гісторыя культурных і палітычных сувязей паміж Літвой і
Аўстрыяй з найдаўнейшых часоў да сённяшніх дзён. Кнігу можна набыць за
35 літаў (+3 літы за перасылку па тэрыторыі Літвы) адправіўшы замову на
адрас [email protected], ці знайсці ў ковенскіх і віленскіх кнігарнях.