Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які адбыўся 28-30 верасня 2012 года, стаў значанай акадэмічнай падзеяй. Удзел у працы Кангрэса прынялі каля 350 навукоўцаў і гасцей, якія прадстаўлялі практычна ўсе буйныя гарады і акадэмічныя цэнтры Беларусі, а таксама больш за 15 краін свету. Улічваючы пазітыўны досвед 2011 і 2012 года Арганізацыйны камітэт Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі […]
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
Запрашаем да ўдзелу ў другім Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца 28-30 верасня 2012 года ў Коўна. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 чэрвеня 2012 года. Больш інфармацыі глядзіце на сайце www.icbs.lt. Кангрэс арганізуе кансорцыум літоўскіх і беларускіх арганізацый, на чале якога стаяць Універсітэт Вітаўта Вялікага і Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”. Адным з арганізатараў […]
Дыскусія “Хто здрадзіў ідэі Ежы Гедройца? Яшчэ разпра стан польска-літоўска- беларускіх стасункаў”
15-18 ліпеня 2012 года ў Варшаўскім універсітэце адбудзецца Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная Усходняй Еўропе “Старое і новае. Мінулае, сучаснасць, будучыня камуністычнага свету”. У рамках канферэнцыі 15 ліпеня Інстытут ВКЛ арганізуе дыскусію “Хто здрадзіў ідэі Ежы Гедройца? Яшчэ раз пра стан польска-літоўска-беларускіх стасункаў”. У дыскусіі прымуць удзел Е. Маліцкі, праф. Д. Шпопер, праф. Э. Александравічус, праф. А. Калакаўскас, Е. […]
Міжнародная навуковая канферэнцыя
Міжнародная навуковая канферэнцыя Нацыя, дзяржава, рэгіён: нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве (канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя) 11-12 траўня 2012 года (Мінск, Беларусь). Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мінск, вул. Захарава 68 Пачатак рэгістрацыі з 9.00 адрас для кантактаў: [email protected] Больш падрабязная інфармацыя: www.palityka.org Арганізатары: Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” […]
Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі
Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацыяў, пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) аб’яўляе пра збор заявак для ўдзелу ў Першым міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 23-25 верасня 2011 года (Коўна, Літва).
Канферэнцыя
25 лістапада 2010 году адбудзецца міжнародны семінар “Погляды на дзяржаўнасць Літвы і Польшчы ў ХХ ст.” (памяці Ежы Гедройця (1906- 2000), Ганаровага грамадзяніна Літоўскай Рэспублікі). Пачатак а 10 гадзіне ў Гістарычным Прэзідэнцкім палацы ў Коўне. Арганізатары: Iнстытут ВКЛ, кафедра паліталогіі Ўніверсітэту Витаўта Вялікага, Гістарычны Прэзідэнцкі палац у Коўне.
- « Previous Page
- 1
- …
- 3
- 4
- 5
- 6
- Next Page »