Адзін з заснавальнікаў Інстытуту Вялікага Княства Літоўскага, дырэктар
Інстытуту Усходняй Еўропы Варшаўскага Універсітэту Ян Маліцкі 3 снежня
2013 года стаў лаўрэатам прэстыжнай Узнагароды імя Ежы Гедройца. Гэтая
ганаровая ўзнагарода надаецца тыднёвікам “Рэч Паспалітая” за дасягненні
ў развіцці сяброўства, узаемнага разумення і супрацоўніцтва ў Цэнтральнай
і Усходняй Еўропе.
Cтипендыї i прэмii
Узнагарода для прафесара Дарыюша Шпопэра
3 траўня 2013 года адзін з заснавальнікаў Інстытуту ВКЛ прафесар, доктар
габілітаваны Дарыюш Шпопэр быў узнагароджаны “Зоркай дыпламатыі
Літвы”. Гэта пачэсная ўзнагарода была нададзеная Міністэрствам замежных
спраў Літоўскай рэспублікі за ўнёсак ў навуковыя даследаванні супольнай
польска-літоўскай мінуўшчыны і памкненні да захавання гістарычнай
тоеснасці абодвух нацый.
Наданне ўзнагароды імя Юліуша Бардаха
3 мая 2014 г. у Сейнах Інстытут Вялікага Княства Літоўскага ўручыць
узнагароду імя Юліуша Бардаха. Узнагарода была заснаваная ў 2013 годзе і
надаецца аўтарам лепшых магістэрскіх і дактаранцкіх працаў, якія
закранаюць праблемы дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны
Вялікага Княства Літоўскага ў XIX-XX стст., альбо працам, якія аналізуюць
праблемы гісторыі як мінімум двух краін колішняга Вялікага Княства
Літоўскага – Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.
Прэмія Ю. Бардаха
Інстытут Вялікага Княства Літоўскага заснаваў Прэмію імя Юліюша
Бардаха, якая будзе прызначана найлепшым магістэрскім і доктарскім
працам, звязаным з праблематыкай дзяржаўнай, прававой і культурнай
спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў XIX–XX стст., а таксама аналізам
праблем, звязаных з гісторыяй краін былых земляў Вялікага Княства
Літоўскага – Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны. Апошні тэрмін падачы
прац – 30 верасня 2013 г.
Вынікі конкурсу прац на тэму Вялікага Княства Літоўскага
Завяршыўся прысвечаны 220 гадавіне Канстытуцыі 3 Мая “Рэспубліканскі
конкурс прац на тэму Вялікага Княства Літоўскага”. Арганізатары –
гімназія KTУ i Iнстытут ВКЛ – атрымалі працы з розных мясцовасцей, якія
размешчаны ў наступных рэгіёнах Літвы: Ковенскім, Росенскім, Мажэйскім,
Таўрагорскім, Тэльшанскім, Шавельскім, Кашадарскім. Дзякуем
удзельнікам і іх настаўнікам, якія не збаяліся рызыкі і настойліва паказалі
свій погляд на ўплыў спадчыны ВКЛ на сацыяльную, юрдычную і
геапалітычную сітуацыю сучаснай Літвы.
Узнагароджванне пераможцаў конкурсаў, прысвечаных бітве пад Грунвальдам
15 чэрвеня 2010 г. а 11 гадзіне ў Вялікай залі Універсітэту Вітаўта Вялікага
(ul. Gimnazijos 7) адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў конкурсаў у
літоўскіх школах, прысвечаных бітве пад Грунвальдам. У конкурсах (верш і
эсэ) ўзялі ўдзел каля 200 удзельнікаў. Арганізатары конкурсаў: Цэнтр
Турызму Літоўскай Моладзі, Інстытут ВКЛ і Універсітэт Вітаўта Вялікага.