25-28 чэрвеня 2015 года ў Польшчы, у ваколіцах Беластоку, адбылася летняя школа “Еўрапейскае пагранічча: палітычныя, гістарычныя і інтэлектуальныя мадэлі”. Школа сабрала каля 30 слухачоў і студэнтаў Беларускага калегіума. Школа была арганізаваная Беларускім калегіумам, Інстытутам “Палітычная сфера”, Інстытутам ВКЛ, Універсітэтам Вітаўта Вялікага, Беларускім гістарычным таварыствам і іншымі партнёрамі. _Summer School_Program_20150625_28
Cесія, Школa
Візіт у Коўна студэнтаў з Івана-Франкоўска
З 30 сакавіка па 5 красавіка 2015 года Коўна і Вільню наведала група студэнтаў з Прыкарпацкага нацыянальнага універсітэту імя В. Стэфаніка (ПНУ). Пад час візіту адбылося спатканне са студэнтамі Універсітэта Вітаўта Вялікага (ВДУ), таксама госці праслухалі шэраг лекцый і падарожнічалі па Літве. Праект быў рэалізаваны ў рамках супольнай праграмы абменаў ПНУ, ВДУ і Інстытута ВКЛ.
Літоўска-беларуская летняя школа
1-10 ліпеня 2013 года Таварыства студэнтаў-гісторыкаў і кафедра гісторыі
Універсітэта Вітаўта Вялікага разам з Інстытутам ВКЛ арганізавалі летнюю
школу беларускай і літоўскай мовы і культуры. У Коўна прыехалі студэнты з
Полацка, якія вучылі літоўскую мову, студэнты з Коўна ў сваю чаргу вучылі
беларускую мову. Выкладчыкі з Беларусі і Літвы правялі лекцыі па
пытанням гісторыі і культуры абодвух краін, дзе разглядаліся падабенствы
і адрозненні ў падыходах да аднолькавых праблем.
Конкурс для школ
Гімназія Ковенскага тэхналагічнага універсітэта, Універсітэт Вітаўта
Вялікага і Інстытут ВКЛ заклікаюць усіх школьнікаў Літвы 10-12 класаў
прыняць удзел у Другім конкурсе эсэ Інстытута Вялікага Княства
Літоўскага.
1 этап. 5 верасня 2013 – 15 лістапада 2013. Дыстанцыйны конкурс
школьных эсэ
2 этап. 5 снежня – творчыя семінары, з удзелам прафесійных гісторыкаў,
фіналістаў конкурсу і іх настаўнікаў.
Беларуска-літоўскія маладзёжная школа
Лагер у Дзукіі – “Аддай айчыне тое, што павінен!”
1-5 ліпеня 2012 года ў Дзукіі на агратурыстычнай ферме адбыўся літоўска-
беларускі лагер, арганізатарамі якога выступілі, у прыватнасці, Універсітэт
Вітаўта Вялікага (УВВ), Інстытут ВКЛ і “Цэнт Усходняй палітыкі”. Лагер
адбыўся пад дэвізам літоўскіх партызан “Аддай айчыне тое, што павнінен!”.
Яго мэтай была спроба прааналізаваць, ці з’яўляецца дадзены дэвіз
важным на сённяшні дзень. Удзельнікі лагера наведалі музей супраціву,
бункеры партызан, прынялі ўдзел у дыскусіях і лекцыях пра літоўскі
супраціў супраць акупантаў і беларускую штодзённасць, акрамя гэтага быў
арганізаваны веласіпедны тур.
У лагеры прынялі ўдзел студэнты з Літвы і Беларусі. Літва была
прадстаўлена чатырма студэнтамі гісторыі з УВВ і пяццю курсантамі з
Ваеннай Акадэміі Літвы, з беларускага боку: чатырма прадстаўнікамі ад
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, трыма студэнтамі клайпедскага
ўніверсітэта LCC і чатырма студэнтамі з Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі
Купалы.
Напрыканцы лагера, дзякуючы намаганням УВВ і Інстытута ВКЛ, для
дзяўчат з Гродзенскага ўніверсітэта была арганізавана аднадзённая
паездка ў Коўна, дзе яны прыпыніліся ў студэнцкім інтэрнаце, а мясцовыя
студэнты пазнаёмілі іх з горадам.
Летняя школа па сацыялогіі
Пяць студэнтаў з Універсітэта Вітаўта Вялікага (УВВ), дзякуючы
супрацоўніцтву Інстытута ВКЛ, УВВ і Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі
Купалы, прынялі ўдзел у Летняй школе па сацыялогіі ў Гродна, якая была
арганізавана 9-17 ліпеня 2012 года пры факультэце сацыялогіі
Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Падчас правядзення школы
студэнты прынялі ўдзел у лекцыях і дыскусіях па сістэме вышэйшай
адукацыі ў Беларусі, таксама мела месца дыскусія, прысвечаная
акадэмічным свабодам і ўніверсітэцкай аўтаноміі. Падчас свайго
знаходжання ў Беларусі студэнты УВВ шмат падарожнічалі, наведаўшы
Ліду, Мінск, Аўгустоўскі канал і найцікавейшыя музеі Гродна.
Летняя сесія, прысвечаная ўгодкам бітвы пад Грунвальдам
23-27.08.2010 Інстытут ВКЛ сумесна з Асяродкам Палітыкі Усходу (Вільня)
арганізуюць летнюю сесію пад назвай “Бітва пад Грунвальдам 600 гадоў
таму – ці сягае мяне, грамадзяніна Літвы і Беларусі пачатку ХХІ стагоддзя,
рэха тых змаганняў?” У сесіі будуць браць удзел каля 20 студэнтаў з Літвы і
Беларусі. Мадэратарамі будуць др. Гедрэ Мілерытэ (Універсітэт Вітаўта
Вялікага, Коўна) i др. Эдуард Мазько (Універсітэт імя Я. Купалы, Гродна).