Узнагарода імя Бардаха прызначаецца Інстытутам Вялікага Княства Літоўскага і прысуджаецца за доктарскія (кандыдатскія) дысертацыі, прысвечаныя ідэям і гісторыі ВКЛ.
Правілы
1. Узнагарода накіравана на заахвочванне даследаванняў спадчыны ВКЛ, яго дзяржаўнай, прававой і культурнай традыцыі.
2. Прыярытэт надаецца працам, якія тычацца дзяржаўнай, прававой і культурнай традыцыі ВКЛ, праявам трываласці ідэі ВКЛ у XIX і XX ст., а таксама тэмам, прысвечаным гісторыі прынамсі двух дзяржаў абшару былога ВКЛ – Беларусь, Літва,
Польшча, Украіна.
3. Паведамляем, што працы для Узнагароды могуць ахопліваць розныя сферы гуманітарных і сацыяльных навук: гісторыя, паліталогія, гісторыя мастацтва, філалогія і лінгвістыка, сацыялогія, гісторыі права і палітычнага ладу, геаграфія.
4. Узнагарода можа быць нададзена грамадзяніну любой краіны, які прадставіць доктарскую (кандыдацкую) працу. Тэрмін прадстаўлення прац абвяшчаецца адмысловым інфармацыйным лістом.
5. На конкурс не могуць падавацца працы, старэйшая за два гады.
6. Для Узнагароды працы могуць быць прадстаўлены самім кандыдатам альбо ўстановай (кафедра, факультэт, навуковы цэнтр і інш.) пасля атрымання згоды кандыдата.
7. На конкурс могуць быць пададзеныя працы напісаныя на беларускай, літоўскай, польскай, украінскай, а таксама англійскай альбо рускай мовах.
8. Электронная версія працы, а таксама меркаванне кіраўніка прымаюцца на адрас: [email protected].
9. Пераможцаў – першае, другое і трэццяе месца – абярэ навуковая камісія, прызначаная Інстытутам ВКЛ.
10. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце Інстытута ВКЛ (www.ivkl.lt) альбо па электроннай пошце [email protected] (Русціс Камунтавічус).
Лаўрэаты ўзнагароды імя Юліюша Бардаха
Першы конкурс. Ацэньваліся работы напісаныя ў 2012-2013 гадах. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў 2014 годзе ў Сейнах.
1. Мікалай Таркоўскі (Гданьск) “Віленская адвакатура ў 1918-1939 гг.”
2. Мікола Генык (Львоў) “За нашу і вашу свабоду: польска-ўкраінскае прымірэнне ў біпалярную эпоху”
3. Алена Падалінская (Мінск) “Рэцэпцыя арыстацелізму ў філасофскай і грамадска- палітычнай думцы Беларусі эпохі Адраджэння”
Другі конкурс. Ацэньваліся работы напісаныя ў 2014-2015 гадах. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў 2016 годзе ў Варшаве.
1. Сяргей Марозаў (Гродна) „Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска- палітычным жыцці Беларусі (канец ХVIII першая чвэрць XX ст.)”
2. Святлана Зімніцкая (Днепр) “Род князёў Вішнявецкіх у польскай, расійскай і ўкраінскай
гістарыяграфіі ад сярэдзіны XVIII да сярэдзіны ХХ стагоддзя”
3. Каміль Пецэла (Кракаў) “Творчасць Рафала Мацкевіча (Раполаса Мацконіса) і літаратурнае жыццё Вільні ў міжваенны час”
Трэці конкурс. Ацэньваліся работы напісаныя ў 2016-2017 гадах. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў 2018 годзе ў Вільні.
1. Лаўрынас Шядвідіс (Коўна) “Падрыхтоўка кіруючых эліт Вялікага Княства Літоўскага да публічнага дзяржаўнага жыцця з пачатку XVI да сярэдзіны XVII стагоддзяў“
2. Вольга Клецкіна (Мінск) “Узнікненне і развіццё тэатру Радзівілаў у 1724-1810 гадах” / Ольга Коцкіна (Мінськ) “Поява та розвиток театру Радзивілів 1724−1810 рр.”
3. Войцэх Лысек (Кракаў) “Праблема нацыянальнасці ва ўсходняй палітыцы прыхільнікаў пілсуцкага: фармаванне – эвалюцыя – спадкаемцы”
Чацвёрты конкурс. Ацэньваліся работы напісаныя ў 2018-2019 гадах. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў 2022 годзе ў Коўна.
1. Оскар Канецкі (Слупск) „Каптуровыя суды Вялікага Княства Літоўскага да канца XVII стагоддзя“
2. Павел Булаты (Мінск) „Ляхавіцкае графства ў сістэме магнацкіх уладанняў (ХVI–XVIII ст.)”
3. Міндаўгас Наркявічус (Каўнас) „Вымярэнне рэгіянальнага супрацоўніцтва ў польскай знешняй палітыцы“
Пяты конкурс. Ацэньваліся работы, напісаныя ў 2020-2021 гадах. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў 2023 годзе ў Слупску.
1. Ганна Юхімчук (Луцк) „Рымска-каталіцкія кляштары Луцка-Жытомірскай дыяцэзіі на мяжы XVIII—XIX стст.“
2. Марцін Едрысяк (Вроцлаў) „Дзяржава і права ў думках Багдана Кісцякоўскага“.
3. Віталь Быль (Грайфсвальд-Нясвіж) „ВЯДЗЬМАРСТВА НА КУЛЬТУРНЫМ ПАМЕЖЖЫ. Вядзьмарскія суды ў Вялікім Княстве Літоўскім у 16-18 стст.“
Шосты конкурс. Ацэньваліся працы, напісаныя ў 2022-2023 гадах. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў 2024 годзе ў Варшаве.
1. Ян Булак (Кракаў), Эканамічныя аспекты функцыянавання парафіяльных касцёлаў у Жамойцкай (Тэльшаўскай) дыяцэзіі ў 1795-1844 гг.
2. Мацей Гельмін (Слупск), Гісторыкі права Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя і іх дзейнасць у 1919–1952 гг.
3. Раман Івашка (Львоў), Львоўская Лацінская архідыяцэзія ў працэсе уніі з усходнім хрысціянствам у 1410–1460-х гг.