19 чэрвеня 2024 г. у Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Варшаве адбудзецца навуковая сустрэча «Старажытная прававая культура Літвы і праблемы ідэнтычнасці», прысвечаная першаму выданню Трэцяга Літоўскага Статута ў перакладзе на літоўскую мову (падрабязней: www.3statutas.lt).
Праграма:
14.00–14.30 Анджэй Закшэўскі (Варшаўскі ўніверсітэт), Статуты Вялікага Княства Літоўскага. Факты – міфы – сумненні.
14.30-15.00 Андрэй Радаман (Універсітэт у Беластоку), Дыскусіі аб папраўках да Статута на сойміках Навагрудскага ваяводства і ўдзел палітычнай эліты Навагрудчыны ў кадыфікацыі права ВКЛ у 1569-1632 гг.
15.00–15.30 Перапынак на каву
15.30–16.00 Рычардас Ярамічус (Універсітэт Вітаўта Вялікага), Першы пераклад Трэцяга Літоўскага Статута на літоўскую мову: праблемы і выклікі.
16.00–17.00 Дыскусія
17.00–18.00 Цырымонія ўзнагароджання імя Юліюша Бардаха. Прэмія прысуджаецца за лепшыя доктарскія дысертацыі, прысвечаныя пытанням культуры, палітыкі і права зямель былога Вялікага Княства Літоўскага.
18.00 Келіх віна
Сустрэча адбудзецца ў дыпламатычным прадстаўніцтве, таму для рэгістрацыі ўдзелу просім дасылаць лісты на адрас дырэктара IWXL Русціса Камунтавічуса: [email protected]. Заяўкі прымаюцца да 9 чэрвеня.