Інстытут Вялікага Княства Літоўскага заснаваў Прэмію імя Юліюша
Бардаха, якая будзе прызначана найлепшым магістэрскім і доктарскім
працам, звязаным з праблематыкай дзяржаўнай, прававой і культурнай
спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў XIX–XX стст., а таксама аналізам
праблем, звязаных з гісторыяй краін былых земляў Вялікага Княства
Літоўскага – Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны. Апошні тэрмін падачы
прац – 30 верасня 2013 г.
Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі
Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які адбыўся 28-30
верасня 2012 года, стаў значанай акадэмічнай падзеяй. Удзел у працы
Кангрэса прынялі каля 350 навукоўцаў і гасцей, якія прадстаўлялі
практычна ўсе буйныя гарады і акадэмічныя цэнтры Беларусі, а таксама
больш за 15 краін свету.
Улічваючы пазітыўны досвед 2011 і 2012 года Арганізацыйны камітэт
Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае пра падрыхтоўку ў
2013 годзе чарговага Кангрэса паводле наступнага графіку:
Даты правядзення Кангрэса – 11-13 кастрычніка 2013 года.
Ласкава просім акадэмічныя супольнасці і іх лідараў у Беларусі і за мяжой
фармуляваць свае прапановы, а таксама падаваць заяўкі на арганізацыю
секцый і панэляў.
Будзем удзячныя за распаўсюд гэта інфармацыі, а таксама любыя
каментары і прапановы.
Міжнародная PhD праграма для Беларусі
Кансорцыум, які быў створаны няўрадавымі арганізацыямі з Беларусі,
распачаў Міжнародную PhD праграму для Беларусі. Гэта адна з некалькіх
альтэрнатываў дзяржаўнай сістэме навучання, удзел у якой для грамадзян
Беларусі не звязаны з працяглым выездам з краіны (падрабязней:
http://phd.palityka.org). 4-10 лютага 2013 года Інстытут Вялікага Княства
Літоўскага і Цэнтр Чэслава Мілаша дапамагалі ў арганізацыі выяздной сэсіі
ў рамках гэтай праграмы ва Універсітэце Вітаўта Вялікага.
Belarusian Political Science Review
The idea of the Journal was formulated by Belarusian community of political
scientists and analysts in 2010. It is conceived as an independent academic
initiative.
BPSReview was founded by the Consortium of Belarusian (Political Sphere),
Lithuanian (Vytautas Magnus University and Instiute of the Gand Duchy of
Lithuania), Ukrainian and Latvian organizations, bringing together the
experience of a broad academic community and institutions devoted to
promoting and advancing research in political science and political analysis.
The Journal is being published in English.
Belarusian Political Science Review is a peer-reviewed political science
periodical that serves as an interdisciplinary publication for research papers
from various subfields of political science. The publication aims to meet the
needs of a broader academic community in scientific enquiry on Belarusian
politics and politics of Eastern and Central Europe.
The Journal publishes research materials on all key topics and related to all
approaches of political science without any methodological restrictions except
for reasonable scholar criteria. The regional focus of the Journal is Belarus,
Lithuania, Poland, Ukraine, Latvia and Estonia.
General editorial policy: The contents of the Review are to be compiled of the
best articles published by Belarusian political and social scientists initially in
Belarusian or Russian through a year. The articles shall be initially proposed by
members of the Academic Board or any well-known scholars or analysts. The
rest of the contents are to be chosen through procedure of a general open Call
for Papers.
More information on the web-site of the Journal: http://bpsreview.palityka.org.
Літоўска-Польскі семінар
9–16 сьнежня 2012 года ў Коўне адбудзецца першы літоўска-
польскі семінар (ЛПС), прызначаны для студэнтаў-магістрантаў і
дактарантаў з Польшчы і Літвы.
Арганізатарам семінара з’яўляецца Калегіюм Усходняй Еўропы імя Яна
Новака-Езяранскага ва Уроцлаве, арганізацыйнымі партнёрамі выступаюць
Цэнтр Ч. Мілаша пры Універсітэце Вітаўта Вялікага ў Коўне і Інстытут
Вялікага княства Літоўскага.
Семінар прызначаны для студэнтаў гуманітарных праграм – магістрантаў і
дактарантаў ва ўзросце да 35 гадоў, чые навуковыя інтарэсы датычацца
польска-літоўскіх стасункаў і рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Праграма семінара будзе складацца з лекцый, семінараў і дыскусій з
удзелам міжнароднай групы экспертаў, сярод якіх вядомыя даследчыкі,
аналітыкі і журналісты. Значная частка семінара, прысвечанага
сацыяльным, гістарычным і палітычных пытанням, будзе суправаджацца
культурнай праграмай.
Мэтай ЛПС з’яўляецца правядзенне дыскусій па пытаннях стасункаў паміж
Польшчай і Літвой, гісторыі і сучаснасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Польска-літоўскі семінар фінансуецца за кошт Міністэрства замежных
спраў Польшчы і Польска-Амерыканскага Фонда Свабоды.
Дадатковую інфармацыю глядзіце на старонцы www.lpseminar.org .
Выстава з нагоды Дня Незалежнасці Польшчы (11 лістапада)
У будынку Факультэта палітычных навук і дыпламатыі Універсітэта Вітаўта
Вялікага, у калідорах першага, другога і пятага паверхаў размешчана
выстава, арганізаваная з нагоды дня нараджэння Станіслава Нарутовіча
(1862–1932). Выставу можна паглядзець да канца 2012 года.
Нарутовічы, прадстаўнікі шляхецтва, якія жылі на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў
у Жамойці, як і прадстаўнікі іншых літоўскіх сем’яў, павінны былі зрабіць
выбар паміж Польшай і Літвой. Станіслаў Нарутовіч быў адным з
падпісантаў Акта Незалежнасці Літвы 16 лютага 1918 года, яго брат
Габрыэль (1865–1922) быў абраны першым прэзідэнтам міжваеннай
Польшчы. Іхнія жыццёвыя шляхі выдатна ілюструюць складаныя
культурныя і палітычныя адносіны Польшчы і Літвы ў ХХ стагоддзі, а
таксама складанасць выбару Літвінаў напачатку ХХ стагоддзя.
У выставе, якая складаецца з дзесяці панэляў розных фарматаў,
прадстаўлены копіі дакументаў і фатаграфій, сямейных дрэваў і гербаў
Нарутовічаў. Прадстаўлены матэрыял не толькі распавядае пра вядомую
постаць літоўскага палітычнага жыцця, але і пра дэталі паўсядзённага
жыцця Жамойці напачатку ХХ стагоддзя і ў міжваенны перыяд.
Аўтарам выставы з’яўляецца Архіў тэльшайскай акругі (дырэктар – Алма
Янкаўскене), экспанаты для выставы былі адабраныя гісторыкам
Вацлавасам Вайчэкаўскасам. Партнёры – Інстытут Вялікага княства
Літоўскага і Цэнтр Чэслава Мілаша, Факультэт палітычных навук і
дыпламатыі Універсітэта Вітаўта Вялікага.