3 мая 2014 г. у Сейнах Інстытут Вялікага Княства Літоўскага ўручыць
узнагароду імя Юліуша Бардаха. Узнагарода была заснаваная ў 2013 годзе і
надаецца аўтарам лепшых магістэрскіх і дактаранцкіх працаў, якія
закранаюць праблемы дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны
Вялікага Княства Літоўскага ў XIX-XX стст., альбо працам, якія аналізуюць
праблемы гісторыі як мінімум двух краін колішняга Вялікага Княства
Літоўскага – Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.
Конкурс для школ
Гімназія Ковенскага тэхналагічнага універсітэта, Універсітэт Вітаўта
Вялікага і Інстытут ВКЛ заклікаюць усіх школьнікаў Літвы 10-12 класаў
прыняць удзел у Другім конкурсе эсэ Інстытута Вялікага Княства
Літоўскага.
1 этап. 5 верасня 2013 – 15 лістапада 2013. Дыстанцыйны конкурс
школьных эсэ
2 этап. 5 снежня – творчыя семінары, з удзелам прафесійных гісторыкаў,
фіналістаў конкурсу і іх настаўнікаў.
Міжнародная канферэнцыя “Войны ў культурнай і палітычнай традыцыі Беларусі і дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы”
Інстытут “Палітычная Сфера”, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага а
таксама партнёры з Беларусі і Літвы 30-31 мая 2014 году арганізуюць
канферэнцыю “Войны ў культурнай і палітычнай традыцыі Беларусі і
дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы”.
Конкурс для школ. Камічная гісторыя.
Гімназія Ковенскага Тэхнічнага Універсітэта (Kauno technologinis
universitetas – КТУ) сумесна з Амбасадай Французскай Рэспублікі і
Французскага Інстытута ў Літоўскай Рэспублікі, Інстытутам Вялікага
Княства Літоўскага і Цэнтра Славістыкі імя Чэслава Мілаша Універсітэта
Вітаўта Вялікага, запрашае вучняў прыняць удзел у конкурсе гістарычнага
комікса на французскай мове! На пытанні ўдзельнікаў і іх настаўнікаў дась
адказы персанал Гімназіі КТУ: настаўнік французскай мовы Діана Суодене
([email protected]) і настаўнік гісторыі Домас Богушэвічус
([email protected]).
Міжнародная PhD праграма для Беларусі
Міжнародная PhD праграма для Беларусі заснавана і ажыццяўляецца
кансорцыумам беларускіх недзяржаўных інстытуцый. Гэта адна з
альтэрнатыў дзяржаўнай аспірантуры, якая дапамагае грамадзянам
Беларусі абараніць доктарскую дысертацыю без палітычнага ціску і не
пакідаючы на доўгі час краіну (больш падрабязна: http://phd.palityka.org).
У ліпені 2013 года Інстытут ВКЛ і Цэнтр Чэслава Мілаша Універсітэта Вітаўта
Вялікага прымалі ўдзел ў арганізацыі выязной сэсіі Праграмы ў межах
летняй школы Варшаўскага ўніверсітэта. Гэта ўжо другая сэсія такога
кшталту, першая адбылася ў ковенскім Універсітэце Вітаўта Вялікага ў
лютым 2013 года.
Call for papers: канферэнцыя “Аднаўленне гісторыі: палітыка памяці ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе”
У рамках канферэнцыі, якая пройдзе 3-4 траўня 2013 г. ў Мінску,
плануецца прааналізаваць асноўныя стратэгіі рэалізацыі гістарычнай
палітыкі ў краінах Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы, выявіць спецыфічныя і
агульныя рысы працы з мінулым, разгледзець узаемасувязь палітыкі
памяці з шырэйшым кантэкстам палітычных і культурных трансфармацый
посткамуністычных краін.
Задача канферэнцыі – стварыць пляцоўку для ўзаемадзеяння акадэмічных і
экспертных супольнасцей рэгіёна для глыбейшага разумення і
даследавання праблем палітыкі памяці ва Ўсходняй Еўропе.
Для аналізу і разгляду на дадзенай канферэнцыі будуць вылучаныя
наступныя тры ключавыя тэмы, якія уяўляюцца нам найбольш значнымі
для асэнсавання агульнай культурна-гістарычнай спадчыны рэгіёна:
1. Агульнае мінулае ці аўтаномныя нацыянальныя гісторыі? Памяць пра
ВКЛ і Рэч Паспалітую ў дзяржавах Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы.
2. Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863 г.: канфлікт інтэрпрэтацый праз 150
гадоў.
3. Камуністычнае мінулае: паміж пераадоленнем і рэстаўрацыяй у
посткамуністычных краінах.
Асноўныя арганізатары:
Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь)
Інстытут ВКЛ (Літва)
Instytut Polski (Мінск, Беларусь)
Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)
Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская, польская.
Прыблізны лік удзельнікаў – 40 чалавек.
Тэхнічныя дэталі
Для ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі неабходна даслаць:
1) CV на любой працоўнай мове
2) тэзісы выступу памерам у 2-3 тыс. друкаваных знакаў на любой
працоўнай мове
3) таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая
падтрымка.
Заяўку неабходна даслаць на адрас info @ palityka.org да 3 сакавіка 2013
года.
Арганізатары хадайнічаюць пра атрыманне бясплатнай беларускай візы.
У асобных выпадках можа быць разгледжана пытанне пра кампенсацыю
выдаткаў на пражыванне і праезд.