У 2010 годзе спонсарам Інстытута ВКЛ з’яўляецца AGUS Capital Management
(Лугана, Швейцарыя).
У сакавіку 2010 г. была падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж
Інстытутам ВКЛ і AGUS Capital managment, зарэгістраванай у Лугана, якую
прадстаўляе п. Гінтаўтас Бэрташюс – ганаровы консул Літвы ў Тыціно. Мэта
праекту – даследаванне гістарычных сувязей паміж Вялікім Княствам
Літоўскім і кантонам Тыціно.
Падзеі літоўска-швейцарскага супрацоўніцтва не з’яўляюцца мізэрнымі, як
гэта магло б здацца на першы погляд. Наёмнікі з Швейцарыі змагаліся ў
бітве пры Грунвальдзе (безумоўна, па абодва бакі), зрэшты і першыя ў
гісторыі ВКЛ афіцыйныя дэлегацыі накіроўваліся акурат у кірунку тых
земляў, а менавіта ў Канстанц і Базэль. У XVI i XVII стагоддзях Ліцьвіны
часта наведвалі Базэльскі універсітэт, як і інтэлектуальныя асяродкі ў
Жэневе і Цюрыху, а ў той жа час швейцарцы прыбывалі на землі Вялікага
княства, каб праектаваць і будаваць магнацкія палацы і касцёлы. Нават у
XVIII стагоддзі гэтыя стасункі не перапыніліся, бо швейцарцы
падтрымлівалі літоўскіх пратэстантаў; больш таго – адбываецца эміграцыя
ў Літву кандытараў, а перад усім спецыялістаў па вытворчасці шакаладных
вырабаў. Яшчэ раз тыя кантакты былі адноўлены ў першай палове ХХ
стагоддзя, калі ў Лазане быў ўтвораны Інфармацыйны Цэнтр
адраджаючайся Літоўскай дзяржавы; у сваю чаргу ў заснаваным у Коўне
Літоўскім універсітэце працавала аж 5 прафесараў са Швейцарыі.
У кантэксце гісторыі супрацоўніцтва паміж Швейцарыяй і Вялікім княствам
Літоўскім вылучаецца кантон Лугана. Яго жыхары – італьянцы, якія
вылучаліся ў Еўропе рознымі талентамі. Архітэктары і скульптары гэтай
правінцыі з’яўляюцца аўтарамі і праектырпоўшчыкамі інтэр’ераў мноства
святыняў і рэпрэзентатыўных будоўляў на Старым Кантыненце. ВКЛ не
было тут выняткам. Як кароль, так і знаныя літоўскія магнацкія роды –
Радзівілы, Пацы, Сапегі і іншыя, наймалі на працягу трох стагоддзяў на
працу творцаў з Тыціно. Так з’явіліся вялікія творы архітэктуры. Да
найболей удалых варта залічыць касцёл у Нясвіжы (другі барочны храм у
свеце пасля Il Gesu ў Рыме) i капліца св. Казіміра ў Віленскай катэдры, дзе
знаходзім мармур прывезены з аддаленага за тысячы кіламетраў краю.
Таму галоўная мэта новага навуковага праекту – устанаўленне ўнёску
творцаў з Тыціно ў развіццё культуры Вялікага княства Літоўскага, але
таксама і прыгадванне найбольш пекных забыткаў культуры і мастацтва
Літвы. З гэтай нагоды плануем выданне некалькіх багата ілюстраваных
публікацый, а таксама арганізацыю цыклу публічных заняткаў і семінараў,
як у Літве, так і ў рэгіёне Тыціно.
Даследаванне гістарычных сувязей паміж ВКЛ і Тыціно (кантон Швейцарыі)
У сакавіку 2010 г. была падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж
Інстытутам ВКЛ і AGUS Capital managment, зарэгістраванай у Лугана, якую
прадстаўляе п. Гінтаўтас Бэрташюс – ганаровы консул Літвы ў Тыціно. Мэта
праекту – даследаванне гістарычных сувязей паміж Вялікім Княствам
Літоўскім і кантонам Тыціно.
Kонкурс прац на тэму Вялікага княства Літоўскага
Вялікае княства Літоўскае – бастыён грамадзянскай супольнасці Ўсходняй і
Цэнтральнай Еўропы, язва на целе Еўропы, імперыя альбо ахвяра
гістарычных акалічнасцяў? З нагоды збліжаючыхся 220 угодкаў
Канстытуцыі 3 мая 1791 года хочам яшчэ раз застанавіцца над сувяззю
грамадства сучаснай Літвы са спадчынай Вялікага княства Літоўскага.
Гімназія Ковенскага Тэхнічнага ўніверсітэту i Інстытут Вялікага княства
Літоўскага запрашаюць усіх вучняў 10-12 класаў да ўдзелу ў
“Рэспубліканскім конкурсе прац на тэму Вялікага княства Літоўскага”. У
прадстаўленых на конкурс працах павінны быць асэнсаваны і ацэнены
досвед грамадства і палітыкі ВКЛ у кантэксце развіцця сучаснай Літвы.
Просім надсылаць нам да 15 снежня 2010 года працы на адну з выбраных
тэмаў:
1.”Шчасце народаў ад справядлівага права, поспех права ад яго выканання
залежыць” (з Канстытуцыі 3 мая).
2.Адносіны Літвы з суседзямі: як досвед ВКЛ можа дапамагчы цяперашнім
палітыкам.
Падрабязную інфармацыю аб правядзенні конкурсу, а таксама
патрабаванні да прац можна знайсці ва ўмовах конкурсу.
Кансультуе ўдзельнікаў конкурсу і іх настаўнікаў Konsultacji настаўнік
гісторыі з Гімназіі КТУ Домас Багушэвічус па адрасу:
[email protected].
Дзень Беларусі (1)
24 сакавіка а 13 гадзіне (аўдыторыя 203, Gedimino g. 44, Коўна) запрашаем
на навуковую дыскусію “Чаму Беларусь не святкуе дзень незалежнасці?”. У
дыскусіі прымуць удзел выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага праф.
доктар габілітаваны Гінтаўтас Мажэйкіс і дацэнт доктар Русціс
Камунтавічус, дацэнт Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы Эдуард
Мазько, прафесары Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.
Мадэратар – дацэнт доктар Анджэй Пукшто.
Арганізатары: Універсітэт Вітаўта Вялікага: факультэт паліталогіі і кафедра
гісторыі, Інстытут ВКЛ і Еўрапейскі гуманітарны універсітэт.
Дзень Беларусі (2)
24 сакавіка запрашаем на лекцыю Эдуарда Мазько, дацэнта Гродзенскага
універсітэта, на тэму “Беларускае нацыянальнае адраджэнне ХІХ – пачатку
ХХ стагоддзя”. Пачатак а 17 гадзіне, месца – Інстытут Літоўскай Эміграцыі
(Daukanto 25), другі паверх. Лекцыя будзе прачытана на рускай мове.
Арганізатары: Інстытут ВКЛ і Цэнтр славістыкі імя Ч. Мілаша Універсітэта
Вітаўта Вялікага.
Kонкурс для літоўскай моладзі
Запрашаем літоўскую моладзь да ўдзелу ў фотамарафоне, мэтай якога ёсць
наведванне, апісанне і фатаграфавнне літоўскіх замкаў. Лаўрэаты
атрымаюць узнагароды. Арганізатарамі конкурса з’яўляюцца Цэнтар
турызму літоўскай моладзі, Універсітэт Вітаўта Вялікага, Інстытут ВКЛ і
іншыя партнёры.