Міжнародная PhD праграма для Беларусі заснавана і ажыццяўляецца
кансорцыумам беларускіх недзяржаўных інстытуцый. Гэта адна з
альтэрнатыў дзяржаўнай аспірантуры, якая дапамагае грамадзянам
Беларусі абараніць доктарскую дысертацыю без палітычнага ціску і не
пакідаючы на доўгі час краіну (больш падрабязна: http://phd.palityka.org).
У ліпені 2013 года Інстытут ВКЛ і Цэнтр Чэслава Мілаша Універсітэта Вітаўта
Вялікага прымалі ўдзел ў арганізацыі выязной сэсіі Праграмы ў межах
летняй школы Варшаўскага ўніверсітэта. Гэта ўжо другая сэсія такога
кшталту, першая адбылася ў ковенскім Універсітэце Вітаўта Вялікага ў
лютым 2013 года.