Восенню Інстытут ВКЛ далучыўся да праекта «Спрэчныя тэрыторыі і памяць», які рэалізуецца ў рамках праграмы «Гарызонт 2020». У праекце таксама ўдзельнічаюць Універсітэт Бата (Вялікабрытанія), Варшаўскі ўніверсітэт, Фонд Pogranicze (Польшча), Нацыянальная акадэмія навук (Арменія), Educational and Cultural Bridges (Арменія) і Forman Christian College (Пакістан).
Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам, завяршэнне праекта запланавана на студзень 2024 года.
Сайт праекта: https://www.disterrmem.eu/
7-9 снежня 2023 года Інстытут ВКЛ запрашае на семінары, якія адбудуцца ў рамках праекта «Спрэчныя тэрыторыі і памяць».
Асабліва запрашаем 9 снежня на семінар «Культурныя ініцыятывы грамадзянскай супольнасці ў кіраванні памяццю ў спрэчных раёнах», у якім, акрамя Лусіне Харацьян і Кшыштафа Чыжэўскага, удзельнічае адзін з заснавальнікаў Інстытута ВКЛ праф. Эгідыюс Аляксандравічус. Мадэратарам семінара будзе праф. Ніна Пэрыш з Універсітэта Стырлінга.
Падрабязней: https://www.disterrmem.eu/events/workshop-cultural-and-civil-society-initiatives-in-managing-memories-of-disputed-territories
Рэгістрацыя: https://www.eventbrite.co.uk/e/civil-society-initiatives-in-managing-memories-of-disputed-territories-tickets-472920306367
Поўная праграма семінараў: https://www.disterrmem.eu/upcoming-events