Лагатып сімвалізуе супрацоўніцтва абодвух народаў, якое доўжыцца больш за семсот гадоў – ад часоў Вялікага Княства Літоўскага да апошніх падзей, звязаных з беларускай рэвалюцыяй.
Самы галоўны сімвал, які злучае літоўцаў і беларусаў, — гэта Пагоня. На лагатыпе адлюстраваны злёгку стылізаваныя шчыты беларускіх і літоўскіх вершнікаў. Крыжы на шчытах — галоўная дэталь, якая надае кожнаму з іх нацыянальную адметнасць. На літоўскім гербе мы бачым падвойны Ягелонскі крыж, звязаны з дынастыяй Гедымінавічаў-Ягелонаў, якая кіравала Вялікім Княствам Літоўскім, а таксама звязаны з міжваеннай Літоўскай Рэспублікай. На беларускім шчыце – крыж св. Еўфрасінні Полацкай, які ўзнік у ХІІ ст. і сімвалізуе шматвяковую беларускую дзяржаўнасць.
Лагатып распрацаваў беларускі дызайнер Уладзімір Цэслер.
Лагатып можа свабодна выкарыстоўваць у Інтэрнэце і ў прэсе ўсім, хто вядзе дзейнасць, звязаную з літоўска-беларускім супрацоўніцтвам.
Спампаваць выяву: каляровая png, cdr; чорна-белая jpg, cdr.
The project is financed by the funds of the Development Cooperation and Democracy Promotion Programme