Інстытут Вялікага Княства Літоўскага аб’яўляе конкурс на стварэнне лога сімвалізуючага літоўскае і беларускае суіснаванне і супрацоўніцтва, якое доўжыцца ўжо больш за 700 гадоў, пачынаючы з часоў ВКЛ і заканчваючы апошнімі падзеямі.
Лога павінна пасаваць для выкарыстання ў інтэрнэце і ў друку. Лога будзе ў вольным даступе для выкарыстання усімі ахвотнымі, хто праводзіць праекты па агульных для літоўцаў і беларусаў тэмах.
Тых, хто хоча ўдзельнічаць у конкурсе просім дасылаць нам на пошту ([email protected]) свае лога да 20-га кастрычніка 2021 года. Камісія Інстытута ВКЛ адбярэ пераможцаў і абвесціць пра гэта да 25-га кастрычніка. Ганарар для пераможцы конкурсу складае 640 еўра.
The project is financed by the funds of the Development Cooperation and Democracy Promotion Programme