Узнагарода надаецца за найлепшыя доктарскія (кандыдацкія) працы, напісаныя па праблемам дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў XIX-XX стагоддзі, а таксама па аналагічным праблемам звязаным з гісторыяй прынамсі двух краін зямель былога Вялікага Княства Літоўскага – Беларусь, Літва, Польшча і Украіна.
На конкурс могуць быць прадстаўлены доктарскія (кандыдацкія) дысертацыі, абароненыя ў 2020-2021 гадах.
Тэрмін прадстаўлення прац – 30 кастрычніка 2022 года. Просім дасылаць працы на адрас:
[email protected]
Да 28 лютага 2023 года камісія, прызначаная Інстытутам ВКЛ, абвесціць спіс прац, намінаваных на прэмію.
Кандыдаты на ўзнагароду будуць запрошаны на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання, якая пройдзе ў адным з гарадоў рэгіёна Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
Чытаць далей.