Прэзентацыя кнігі “Гісторыя Беларусі” Русціса Камунтавічуса адбудзецца 15 кастрычніка а 17 гадзіне ў Бібліятэцы-музеі Прэзідэнта Валдаса Адамкуса ў Коўне і 16 снежня а 17 гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы імя Марцінаса Мажвідаса ў Вільні.
Да гэтага часу не існавала аніводнай сінтэтычнай працы па гісторыі Беларусі, напісанай літоўскім гісторыкам. Больш за тое, не існавала нават перакладаў на літоўскую мову. Так выйшла нават нягледзячы на той факт, што продкі сучасных літоўцаў і беларусаў жылі ў адной дзяржаве – Вялікім княстве Літоўскім – ад XIII стагоддзя. Упершыню гэтыя народы пачалі жыць асобна толькі пасля Першай сусветнай вайны ў міжваенны перыяд. Другі палітычны падзел надыйшоў пасля 1990 году і трывае дацяпер. Ацэньваючы гэтыя падзеі з перспектывы часу, аніводзін іншы суседні народ – ці то латышы, ці то палякі, ці то рускія – не мелі з літоўцамі так доўгай супольнай гісторыі.
Прэзентаваная кніжка не была напісаная згодна з прынцыпам паказаць “як было насамрэч”, апісваючы падзеі і гістарычныя працэсы ў мінулым. Мэтай кнігі з’яўляецца параўнанне пунктаў гледжання літоўскай і беларускай гістарыяграфіі на супольную гісторыю часоў Вялікага княства Літоўскага. Чаму гэтыя наратывы адрозніваюцца? Што мела вызначальнае значэнне ў тым, што літоўскі і беларускі погляд на Вялікае княства Літоўскае адрозніваюцца? Які ўплыў мела гэтая розніца на фармаванне абодвух народаў і іх супрацу паміж сабой? Асаблівая ўвага надаецца таму, якім чынам працякалі гістарычныя працэсы ў XIX і XX стагоддзях. Якія былі падабенствы, але і як узнікалі і развіваліся разбежнасці ў гістарычных лёсах абодвух народаў?
Кніга распавядае гісторыю Беларусі праз оптыку літоўскага гісторыка і літоўскі гістарычны кантэкст.