Універсітэт Вітаўта Вялікага, Інстытут “Палітычная сфера” і Інстытут Вялікага Княства Літоўскага аб’яўляюць конкурс грантаў для беларускіх даследчыкаў, аналітыкаў і экспертаў.
Пераможцы атрымаюць грант у памеры 2-2,5 тыс. еўра на правядзенне даследавання ў 2021-2022 годзе. Па выніках даследавання мусіць быць падрыхтаваны адзін навуковы артыкул ці аналітычны матэрыял.
Навуковыя дысцыпліны: палітычныя навукі, сацыялогія і гісторыя.
Атрымальнікі гранту змогуць прыняць удзел у вочным даследчым семінары ў Літве, а таксама летняй школе ў Грузіі.
Патрабаванне для заяўнікаў:
– завершаная вышэйшая адукацыя (ступень бакалаўра ці спецыяліста);
– досвед працы ў сферы даследаванняў і аналітыкі не менш за адзін год (універсітэты, даследчыя цэнтры, thinks tanks, СМІ і г.д.);
– грамадзянства Рэспублікі Беларусь.
Прыярытэт будзе надавацца маладым даследчыкам, якія знаходзяцца на пачатковай стадыі кар’еры.
Тэматычныя прыярытэты: знешняя палітыка Беларусі, міждзяржаўнае супрацоўніцтва ва Усходняй Еўропе, палітыка памяці ў Беларусі, спадчына ВКЛ і савецкая спадчына ў сучасным беларускім грамадстве.
Для удзелу ў конкурсе неабходна даслаць на адрас [email protected] да 12 кастрычніка наступныя дакументы:
– CV з фотаздымкам;
– Матывацыйны ліст, які тлумачыць інтарэс да праграмы і выбар тэмы даследавання (да 1 старонкі);
– Кароткае апісанне даследавання з пазначэннем: назвы даследавання, праблемы, прадмету, метадаў вырашэння даследчай праблемы, кароткага зместу і чаканых вынікаў даследавання.
Пра вынікі разгляду адборачная камісія паведаміць заяўнікам да 25 кастрычніка 2021 года.
Калі маеце пытанні, калі ласка, пішыце на [email protected].