20-я міжнародная навуковая канферэнцыя Вялікае княства Літоўскае ў XVIII ст.
Прысвечана 230-годдзю прыняцця Канстытуцыі 3 траўня 1791 г. і Ўзаемных заручын абодвух народаў.
20-21 кастрычніка 2021 года
Нацыянальны музей – Палац вялікіх князёў літоўскіх
Katedros a. 4, Вільня
Арганізатары
Нацыянальны музей – Палац вялікіх князёў літоўскіх
Інстытут гісторыі Літвы
Універсітэт Вітольда Вялікага
Партнёры
Польскі інстытут у Вільні
Пaсольства Рэспублікі Польшча ў Літоўскай Рэспубліцы
Асацыяцыя нашчадкаў Вялікага Сойму
Інстытут Вялікага Княства Літоўскага
Анатацыя. Апошнія дзесяцігоддзі Рэчы Паспалітай – адна з найбольш інтэнсіўна аналізаваных тэм у сучаснай гістарыяграфіі, але да гэтага часу няма адзінага меркавання адносна формаў выражэння ідэі Асветніцтва і маштабаў рэформ, праведзеных у другой палове XVIII ст., а таксама ацэнкі эфекту працэсу цэнтралізацыі альбо распаду дзяржавы. У кантэксце гістарыяграфічных супярэчнасцей пытанне развіцця польска-літоўскай бінарнай дзяржавы, якая кіравалася актам Люблінскай уніі 1569 г., прааналізаванае ў кантэксце Канстытуцыі 3 траўня 1791 г., (якая ў сваю чаргу з’яўляецца кульмінацыяй рэформы Чатырохгадовага сойма (1788–1792)), застаецца асабліва важным. Акрамя ацэнкі таго, што Канстытуцыя 3 траўня – гэта сумесны дакумент тагачаснай польскай і літоўскай шляхты, які адпавядае памкненням прыхільнікаў цэнтралізаванай канстытуцыйнай манархіі, гістарыяграфія таксама падкрэслівае, што Канстытуцыю 3 траўня можна лічыць часткай гісторыі канстытуцыйнасці Літвы толькі ў кантэксце Ўзаемных заручын абодвух народаў, прынятых Соймам 20 кастрычніка 1791 года.
Мэтай канферэнцыі, прысвечанай святкаванню 230-годдзя прыняцця Канстытуцыі 3 траўня 1791 г. і Ўзаемных заручын абодвух народаў, з’яўляецца прадстаўленне апошніх вынікаў даследаванняў, звязаных з узнікненнем Канстытуцыі 3 траўня і кантэкстам яе прыняцця, абмеркаванне ўплыву гэтага прававога акта на развіццё грамадства і дзяржавы, ацэнка месца Канстытуцыі ў гістарычнай памяці спадчыннікаў Рэчы Паспалітай і знаходжанне адказу на пытанне: ці сапраўды Канстытуцыя 3 траўня чытаецца ў духу Люблінскай уніі толькі з-за дакумента аб заручынах?
У цэнтры ўвагі канферэнцыі – сацыяльны, эканамічны, палітычны, геапалітычны і культурны кантэкст канстытуцыйных змен у Рэчы Паспалітай і выяўленне дзяржаўнай незалежнасці Вялікага княства Літоўскага ва ўмовах цэнтралізацыі: абставіны прыняцця Ўзаемных заручын 20 кастрычніка, 1791 г., яго значэнні для зменаў у структуры дзяржавы і развіцця грамадства. Для канферэнцыі запланаваны наступныя тэматычныя раздзелы:
– крызіс суверэнітэту і шляхі яго пераадолення;
– праблемы мадэрнізацыі дзяржавы і грамадства;
– развіццё парламентарызму ў Рэчы Паспалітай;
– палітычная і канстытуцыйная думка Асветніцтва;
– змена канцэпцыі нацыі і дзяржавы ў XVIII стагоддзі;
– літаратура, мастацтва, тэатр, музыка падчас Чатырохгадовага сойма (1788–1792);
– прадстаўленне і адлюстраванне Канстытуцыі 3 траўня ў літаратуры і мастацтве.
Канферэнцыя арганізавана як юбілейны дваццаты сімпозіум даследчыкаў гісторыі Вялікага княства Літоўскага васемнаццатага стагоддзя, які збірае для сумеснай дыскусіі людзей, якія працуюць у розных літоўскіх і замежных навуковых установах, праводзяць даследаванні ў розных галінах гісторыі Літвы ў ХVІІІ ст.
Артыкулы, падрыхтаваныя на аснове прачытаных на канферэнцыі прац, плануецца апублікаваць у асобнай тэматычнай публікацыі “Даследаванні XVIII стагоддзя”.
Да ўдзелу ў канферэнцыі мы запрашаем гісторыкаў, філосафаў, палітолагаў, даследчыкаў парламентарызму, канстытуцыйнага права, сацыёлагаў, навукоўцаў-літаратуразнаўцаў, гісторыкаў культуры, даследчыкаў мастацтва і іншых дысцыплін. Тэмы дакладаў і кароткія анатацыі, якія складаюцца з 3-4 прапаноў, павінны быць накіраваны каардынатарам канферэнцый да 30 траўня 2021 года.
Канферэнцыя будзе весціся на літоўскай і польскай мовах з сінхронным перакладам.
У выпадку ўвядзення новых абмежавальных загадаў альбо пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі канферэнцыя будзе праводзіцца дыстанцыйна.
Аргкамітэт канферэнцыі:
Др. Ліна Балайшытэ (Lietuvos Kultūros tyrimų institutas / Iнстытут культуры Лiтвы)
Др. Выдас Далінскас (Нацыянальны музей – Палац вялікіх князёў літоўскіх, Віленскі універсітэт)
Др. Людас Глемжа (Універсітэт Вітаўта Вялікага)
Др. Робертас Юргайціс (Інстытут гісторыі Літвы, Універсітэт Вітольда Вялікага)
Праф. др. Вальдас Ракуціс (Сейм Літоўскай Рэспублікі, Клайпедскі універсітэт)
Др. Адам Станкевіч (Інстытут гісторыі Літвы)
Др. Рамуне Шмігельскітэ-Стукене (Нацыянальны музей – Палац вялікіх князёў літоўскіх, Інстытут гісторыі Літвы)
Кантакты: [email protected], тэл. +37068448885