У красавіку 2021 г. выйшаў першы выпуск Штогодніка Інстытута ВКЛ. Часопіс выдаецца на ангельскай мове. Редакцыйная калегiя: праф. Пшэмыслаў Дамброўскі (Польшча) – галоўны редактар, др. Андрэй Казакевіч (Беларусь), др. Русціс Камунтавічус (Літва) і Томаш Мікайчэўскі (Польшча). У склад навуковай рады ўваходзяць: праф., др. габ. Дарыюш Шпопер (Польшча), праф. Рымантас Мікныс (Літва), праф. Аляксандр Смалянчук (Беларусь), праф. Ігар Цэпенда (Украіна), праф. Эрыкс Екабсонс (Латвія).
Аўтары тэкстаў першага нумара – даследчыкі з Польшчы, Літвы, Украіны, Даніі і Італіі. Апублікаваны навуковыя артыкулы па гісторыі права і мастацтва ў Літве, а таксама па праблемах памяці, права і эканомікi.