Факультэт палітычных навук і дыпламатыі Універсітэта Вітаўта Вялікага, Цэнтр Усходняй Еўропы Варшаўскага Універсітэта, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага, Бібліятэка Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскіх, Амбасада Польскай Рэспублікі і Польскі Інстытут у Вільні запрашаюць на міжнародную навуковую канферэнцыю “Пачаткі саветалогіі: Навукова-даследчы інстытут Усходняй Еўропы ў Вільні (1930-1939), ідэі – людзі – спадчына (з нагоды 90-годдзя заснавання)”, якая адбудзецца 26-27 лютага 2020 года. Удзел у канферэнцыі прымуць выбітныя навукоўцы з Польшчы і Літвы: Тадэвуш Буйніцкі, Адам Эберхарт, Марэк Корнат, Шарунас Лекіс, Данута Маліцка, Рымантас Мікніс, Томас Венцлава і Лешэк Заштаўт.
Канферэнцыя адбудзецца на двух пляцоўках. Пасяджэнне пачнецца 26 лютага ў 13.00, у Амбасадзе Польскай Рэспублікі (вул. Švento Jono 3). Пленарны даклад “Польшча і Саветы ў 1918-1939 гадах” прачытае выбітны польскі гісторык і палітолаг прафесар Войцех Матэрскі (Інстытут палітычных даследаванняў Польскай акадэміі навук). Затым адбудзецца дыскусія “Пачаткі саветалогіі, яе развіццё, сучасны стан і перспектывы” на польскай і літоўскай мове з сінхронным перакладам. Уваход вольны пры ўмове папярэдняй рэгістрацыі. Рэгістрацыя адкрытая да 20 лютага. На электронны адрас [email protected] належыць даслаць імя, прозвішча і назву арганізацыі, што прадстаўляеце. Для ўваходу ў амбасаду просьба прадставіць дакумент, што пацвярджае асобу. Праход да месца канферэнцыі без належнага дакументу не магчымы. Увага: колькасць месцаў абмежаваная.
На наступны дзень, 27 лютага, пасяджэнне канферэнцыі пераносіцца ў сімвалічнае месца – Бібліятэка Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскіх (вул. Žygimantų 1), дзе ў міжваенны перыяд знаходзіўся Навукова-даследчы інстытут Усходняй Еўропы і Школа палітычных навук. Пачатак пасяджэння ў 9.00, уваход вольны. Выступы запланаваны на полькай і літоўскай мове без вуснага перакладу. Удзельнікам канферэнцыі будуць даступныя друкаваныя пераклады матэрыялаў канферэнцыі.