Інстытут Вялікага Княства Літоўскага абвяшчае чацвёрты конкурс на наданне Узнагароды імя Юліуша Бардаха.
Узнагарода надаецца за найлепшыя доктарскія (кандыдацкія) працы, напісаныя па праблемам дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў XIX-XX стагоддзі, а таксама па аналагічным праблемам звязаным з гісторыяй прынамсі двух краін зямель былога Вялікага Княства Літоўскага – Беларусь, Літва, Польшча і Украіна.
Тэрмін прадстаўлення прац – 20 снежня 2019 года. Просім дасылаць працы на адрас: [email protected]
Да 1 сакавіка 2020 года камісія, прызначаная Інстытутам ВКЛ, абвесціць спіс прац, намінаваных на прэмію.
Кандыдаты будуць запрошаны ў Коўна, дзе адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння Узнагароды.