Інстытут Вялікага Княства Літоўскага абвяшчае трэці конкурс на наданне Узнагароды імя Юліуша Бардаха.
Узнагарода надаецца за найлепшыя магістарскія і доктарскія (кандыдацкія) працы, напісаныя па праблемам дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў XIX-XX стагоддзі, а таксама па аналагічным праблемам звязаным з гісторыяй прынамсі двух краін зямель былога Вялікага Княства Літоўскага – Беларусь, Літва, Польшча і Украіна.
Тэрмін прадстаўлення прац – 15 снежня 2017 года. Просім дасылаць працы на адрас: [email protected]
Да 15 05 2018 года камісія, прызначаная Інстытутам ВКЛ, абвесціць спіс прац, намінаваных на прэмію.
Кандыдаты будуць запрошаны ў Вільню, дзе 20-22 06 2018 года адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння Узнагароды.
Правілы
Узнагарода імя Ю. Бардаха, заснаваная Інстытутам Вялікага Княства Літоўскага (далей: Узнагарода), прысуджаецца за доктарскія (кандыдацкія) і магістэрскія (або эквівалентныя) працы, прысвечаныя ідэям і гісторыі ВКЛ.
- Прэмія накіравана на заахвочванне даследаванняў спадчыны ВКЛ, яго дзяржаўнай, прававой і культурнай традыцыі.
Прыярытэт надаецца працам, якія тычацца дзяржаўнай, прававой і культурнай традыцыі ВКЛ, праявам трываласці ідэі ВКЛ у XIX і XX ст., а таксама тэмам, прысвечаным гісторыі прынамсі двух дзяржаў абшару былога ВКЛ – Беларусь, Літва, Польшча, Украіна.
3. Паведамляем, што працы для Узнагароды могуць ахопліваць розныя сферы гуманітарных і сацыяльных навук: гісторыя, паліталогія, гісторыя мастацтва, філалогія і лінгвістыка, сацыялогія, гісторыі права і палітычнага ладу, геаграфія.
4. Узнагарода можа быць нададзена грамадзяніну любой краіны, які прадставіць доктарскую (кандыдацкую) ці магістэрскую (раўназначную магістарскай) працу. Тэрмін прадстаўлення прац абвяшчаецца адмысловым інфармацыйным лістом.
5. На конкурс не могуць падавацца працы, старэйшая за два гады.
6. Для Узнагароды працы могуць быць прадстаўлены самім кандыдатам альбо ўстановай (кафедра, факультэт, навуковы цэнтр і інш.) пасля атрымання згоды кандыдата.
7. На конкурс могуць быць пададзеныя працы напісаныя на беларускай, літоўскай, польскай, украінскай, а таксама англійскай альбо рускай мовах.
8. Электронная версія працы, а таксама меркаванне кіраўніка (для доктарскіх і магістэрскіх прац) і рэцэнзента (толькі для магістэрскіх прац) прымаюцца на адрас: [email protected].
9. Пераможцаў – першае, другое і трэццяе месца – абярэ навуковая камісія, прызначаная Інстытутам ВКЛ.
10. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце Інстытута ВКЛ (www.ivkl.lt) альбо па электроннай пошце rustisk//centras.lt (Русціс Камунтавічус).