У рамках канферэнцыі, якая пройдзе 3-4 траўня 2013 г. ў Мінску,
плануецца прааналізаваць асноўныя стратэгіі рэалізацыі гістарычнай
палітыкі ў краінах Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы, выявіць спецыфічныя і
агульныя рысы працы з мінулым, разгледзець узаемасувязь палітыкі
памяці з шырэйшым кантэкстам палітычных і культурных трансфармацый
посткамуністычных краін.
Задача канферэнцыі – стварыць пляцоўку для ўзаемадзеяння акадэмічных і
экспертных супольнасцей рэгіёна для глыбейшага разумення і
даследавання праблем палітыкі памяці ва Ўсходняй Еўропе.
Для аналізу і разгляду на дадзенай канферэнцыі будуць вылучаныя
наступныя тры ключавыя тэмы, якія уяўляюцца нам найбольш значнымі
для асэнсавання агульнай культурна-гістарычнай спадчыны рэгіёна:
1. Агульнае мінулае ці аўтаномныя нацыянальныя гісторыі? Памяць пра
ВКЛ і Рэч Паспалітую ў дзяржавах Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы.
2. Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863 г.: канфлікт інтэрпрэтацый праз 150
гадоў.
3. Камуністычнае мінулае: паміж пераадоленнем і рэстаўрацыяй у
посткамуністычных краінах.
Асноўныя арганізатары:
Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь)
Інстытут ВКЛ (Літва)
Instytut Polski (Мінск, Беларусь)
Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)
Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская, польская.
Прыблізны лік удзельнікаў – 40 чалавек.
Тэхнічныя дэталі
Для ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі неабходна даслаць:
1) CV на любой працоўнай мове
2) тэзісы выступу памерам у 2-3 тыс. друкаваных знакаў на любой
працоўнай мове
3) таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая
падтрымка.
Заяўку неабходна даслаць на адрас info @ palityka.org да 3 сакавіка 2013
года.
Арганізатары хадайнічаюць пра атрыманне бясплатнай беларускай візы.
У асобных выпадках можа быць разгледжана пытанне пра кампенсацыю
выдаткаў на пражыванне і праезд.