У будынку Факультэта палітычных навук і дыпламатыі Універсітэта Вітаўта
Вялікага, у калідорах першага, другога і пятага паверхаў размешчана
выстава, арганізаваная з нагоды дня нараджэння Станіслава Нарутовіча
(1862–1932). Выставу можна паглядзець да канца 2012 года.
Нарутовічы, прадстаўнікі шляхецтва, якія жылі на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў
у Жамойці, як і прадстаўнікі іншых літоўскіх сем’яў, павінны былі зрабіць
выбар паміж Польшай і Літвой. Станіслаў Нарутовіч быў адным з
падпісантаў Акта Незалежнасці Літвы 16 лютага 1918 года, яго брат
Габрыэль (1865–1922) быў абраны першым прэзідэнтам міжваеннай
Польшчы. Іхнія жыццёвыя шляхі выдатна ілюструюць складаныя
культурныя і палітычныя адносіны Польшчы і Літвы ў ХХ стагоддзі, а
таксама складанасць выбару Літвінаў напачатку ХХ стагоддзя.
У выставе, якая складаецца з дзесяці панэляў розных фарматаў,
прадстаўлены копіі дакументаў і фатаграфій, сямейных дрэваў і гербаў
Нарутовічаў. Прадстаўлены матэрыял не толькі распавядае пра вядомую
постаць літоўскага палітычнага жыцця, але і пра дэталі паўсядзённага
жыцця Жамойці напачатку ХХ стагоддзя і ў міжваенны перыяд.
Аўтарам выставы з’яўляецца Архіў тэльшайскай акругі (дырэктар – Алма
Янкаўскене), экспанаты для выставы былі адабраныя гісторыкам
Вацлавасам Вайчэкаўскасам. Партнёры – Інстытут Вялікага княства
Літоўскага і Цэнтр Чэслава Мілаша, Факультэт палітычных навук і
дыпламатыі Універсітэта Вітаўта Вялікага.