Лагер у Дзукіі – “Аддай айчыне тое, што павінен!”
1-5 ліпеня 2012 года ў Дзукіі на агратурыстычнай ферме адбыўся літоўска-
беларускі лагер, арганізатарамі якога выступілі, у прыватнасці, Універсітэт
Вітаўта Вялікага (УВВ), Інстытут ВКЛ і “Цэнт Усходняй палітыкі”. Лагер
адбыўся пад дэвізам літоўскіх партызан “Аддай айчыне тое, што павнінен!”.
Яго мэтай была спроба прааналізаваць, ці з’яўляецца дадзены дэвіз
важным на сённяшні дзень. Удзельнікі лагера наведалі музей супраціву,
бункеры партызан, прынялі ўдзел у дыскусіях і лекцыях пра літоўскі
супраціў супраць акупантаў і беларускую штодзённасць, акрамя гэтага быў
арганізаваны веласіпедны тур.
У лагеры прынялі ўдзел студэнты з Літвы і Беларусі. Літва была
прадстаўлена чатырма студэнтамі гісторыі з УВВ і пяццю курсантамі з
Ваеннай Акадэміі Літвы, з беларускага боку: чатырма прадстаўнікамі ад
Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, трыма студэнтамі клайпедскага
ўніверсітэта LCC і чатырма студэнтамі з Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі
Купалы.
Напрыканцы лагера, дзякуючы намаганням УВВ і Інстытута ВКЛ, для
дзяўчат з Гродзенскага ўніверсітэта была арганізавана аднадзённая
паездка ў Коўна, дзе яны прыпыніліся ў студэнцкім інтэрнаце, а мясцовыя
студэнты пазнаёмілі іх з горадам.
Летняя школа па сацыялогіі
Пяць студэнтаў з Універсітэта Вітаўта Вялікага (УВВ), дзякуючы
супрацоўніцтву Інстытута ВКЛ, УВВ і Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі
Купалы, прынялі ўдзел у Летняй школе па сацыялогіі ў Гродна, якая была
арганізавана 9-17 ліпеня 2012 года пры факультэце сацыялогіі
Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Падчас правядзення школы
студэнты прынялі ўдзел у лекцыях і дыскусіях па сістэме вышэйшай
адукацыі ў Беларусі, таксама мела месца дыскусія, прысвечаная
акадэмічным свабодам і ўніверсітэцкай аўтаноміі. Падчас свайго
знаходжання ў Беларусі студэнты УВВ шмат падарожнічалі, наведаўшы
Ліду, Мінск, Аўгустоўскі канал і найцікавейшыя музеі Гродна.