Улетку 2017 года завершана і прэзентавана інтэрнэт-старонка www.gudija.lt. Там публікуюцца фрагменты першай гісторыі Беларусі на літоўскай мове, якую зараз рыхтуе Русціс Камунтавічус. Кожны месяц таксама з’яўляюцца аналітычныя тэксты пра палітыку і культуру Беларусі, падрыхтаваныя беларускім палітолагам Андрэем Казакевічам і супрацоўнікам цэнтра Чэслава Мілаша універсітэта Вітаўта Вялікага Томашам Блашчакам.
Швейцарыя і ВКЛ: мастацтва і архітэктура
Улетку 2017 года завершана і прэзентавана інтэрнэт-старонка www.lugano.lt. Гэта самы вялікі літоўскі сайт, прысвечаны мастацтву і архітэктуры Вялікага княства Літоўскага, а таксама гістарычным сувязям Літвы і Швейцарыі.
Кніга, прысвечаная гісторыі сувязяў Літвы і Швейцарыі
У пачатку 2017 года апублікавана кніга «Літва і Швейцарыя: 15 000 гадоў адносін. Храналагічны агляд». Аўтар – Юдзіт Левоніг, у супрацоўніцтве з Русцісам Камунтавічусам. Гэта першая комплексная праца, якая прысвечана гісторыі сувязяў Літвы і Швейцарыі. Кніга была выдадзена на дзвюх мовах: літоўскай і нямецкай.
Пераклад III Статута ВКЛ на літоўскую мову
У снежні 2016 года Інстытут ВКЛ падпісаў пагадненне з юрыдычнай фірмай Glimsted і выдавецтвам Alma Littera датычна падтрымкі перакладу на літоўскую мову III Статута ВКЛ. Гэта адно з самых важных інтэлектуальных дасягненняў у гісторыі Літвы, статут уступіў у сілу ў 1588 годзе і быў адменены толькі ў 1842 годзе расійскімі акупацыйнымі ўладамі, ён ніколі не […]
Новыя выданні – Belarusian Political Science Review, а таксама чацвёрты том матэрыялаў Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі.
Напрыканцы 2014 года выйшаў другі нумар часопіса Belarusian Political Science Review, а таксама чацвёрты том матэрыялаў Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі. Выданні сталі вынікам супрацоўніцтва Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь), Інстытута ВКЛ, а таксама іншых партнёраў.
Кніга, прысвечаная гістарычным сувязям Аўстрыі і Літвы
Увесну 2013 года выйшла кніга “Літва і Аўстрыя: гісторыя 2500-гадовых стасункаў. Храналагічны агляд” (на літоўскай і нямецкай мовах) аўстрыйскай аўтаркі Юдыт Левоніг. Выданне падрыхтавана ў супрацы з Русцісам Камунтавічусам і Інстытутам ВКЛ. У гэтай кнізе ўпершыню разглядаецца гісторыя культурных і палітычных сувязей паміж Літвой і Аўстрыяй з найдаўнейшых часоў да сённяшніх дзён. Кнігу можна набыць […]