3 снежня 2013 года ва Вроцлаве адбылася публічная лекцыя прафесара Універсітэта Вітаўта Вялікага Антанаса Кулакаускаса “Сучасная Літва і польскае пытанне”. Гэта была першая “Вроцлаўска-Ковенская” лекцыя. У рамках праекту літоўскія навукоўцы прыязджаюць з публічнымі лекцыямі ва Вроцлаў, а польскія – у Коўна. Арганізатарамі праекта выступілі Цэнтр Чэслава Мілаша, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага і Калегіум Усходняй Еўропы.
Польска-літоўская гістарычная дыскусія
Таварыства нашчадкаў Вялікага Сейму, Каралеўскі замак у Варшаве і Інстытут Вялікага Княства Літоўскага 26 кастрычніка 2013 года арганізавалі Польска-літоўскую дыскусію ў залі Вялікага каралеўскага замка. Больш інфармацыі.
Адкрытая лекцыя “Літоўская нацыянальная меншасць у Польшчы”
23 кастрычніка 2013 году (серада) у 12.00 Інстытут літоўскай эміграцыі супольна з Цэнтрам Чэслава Мілаша арганізавалі адкрытую лекцыю “Літоўская нацыянальная меншасць у Польшчы”. Сваё даследаванне прэзентавала дактарантка Інстытуту сацыялогіі Варшаўскага Універсітэту Катажына Вуйцікоўска. Каментаваў яе выступ доктар Гедрыюс Янаўскас. Падчас сустрэчы адбылася дыскусія пра спецыфіку літоўскай супольнасці Польшчы, акалічнасцях яе паўстання, гісторыі, колькасці і размяшчэнні. […]
Конференція
600 годдзе Гарадзельскай уніі. Міжнародная канферэнцыя ў Замосце 27-28 верасня 2013 года: “Гарадзельская унія на фоне польска-літоўскіх стасункаў: ад Крэва да ўзаемнага саюзу абодвух народаў”. Ганаровы патрон: Браніслаў Камароўскі, прэзідэнт Польшчы. Арганізатары: 1) Таварыства нашчадкаў Вялікага сойму, 2) Музей у Замосце, 3) Музей гісторыі Польшчы, 4) Інстытут Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэта, 5) Інстытут Вялікага Княства […]
Пайшоў з жыцця Леон Брадоўскі (1918-2013)
З жалем паведамляем, што 21 ліпеня ў Варшаве ва ўзросце 94 год пайшоў з жыцця Леон Брадоўскі, заснавальнік і шматгадовы старшыня “Агульнапольскага клубу прыхільнікаў Літвы”, адданы сябар і ініцыятар многіх спраў накіраваных на пабудову партнёрскіх стасункаў з інтэлектуальнымі элітамі Літвы, Беларусі і Украіны. Леон Брадоўскі быў таксама стваральнікам і шматгадовым рэдактарам квартальніка “Lithuania”.
Літоўска-беларуская летняя школа
1-10 ліпеня 2013 года Таварыства студэнтаў-гісторыкаў і кафедра гісторыі Універсітэта Вітаўта Вялікага разам з Інстытутам ВКЛ арганізавалі летнюю школу беларускай і літоўскай мовы і культуры. У Коўна прыехалі студэнты з Полацка, якія вучылі літоўскую мову, студэнты з Коўна ў сваю чаргу вучылі беларускую мову. Выкладчыкі з Беларусі і Літвы правялі лекцыі па пытанням гісторыі і […]
- « Previous Page
- 1
- …
- 5
- 6
- 7
- 8
- 9
- …
- 13
- Next Page »