Клуб “Вольных стральцоў ковенскага павету” ў супрацоўніцтве з Інстытутам ВКЛ у 2015 годзе працягнулі цыкл “Гістарычных цырымоній у старым горадзе Коўна”. Да восені ўвечары па пятніцах гучаць стрэлы з копій гармат XIX стагоддзя. Цырымонія адбываецца на Ратушнай плошчы ў Коўна.
Міжнародная навуковая канферэнцыя “Па-за савецкім канонам: палітычны супраціў, акадэмічная і мастацкая аўтаномія ў позні савецкі перыяд (1960-я – 1980-я гады).
15 і 16 траўня 2015 года Інстытут “Палітычная сфера” ў супрацоўніцтве з Універсітэтам Вітаўта Вялікага, Амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Мінску, Інстытутам ВКЛ і іншымі партнёрамі ўжо чацвёрты раз арганізаваў штогадовую міжнародную канферэнцыю ў Мінску. Гэтым разам галоўнай тэмай канферэнцыі стала трыццацігоддзе пачатку перабудовы ў Савецкім саюзе і антысавецкія рухі ў позні савецкі перыяд.
Візіт у Коўна студэнтаў з Івана-Франкоўска
З 30 сакавіка па 5 красавіка 2015 года Коўна і Вільню наведала група студэнтаў з Прыкарпацкага нацыянальнага універсітэту імя В. Стэфаніка (ПНУ). Пад час візіту адбылося спатканне са студэнтамі Універсітэта Вітаўта Вялікага (ВДУ), таксама госці праслухалі шэраг лекцый і падарожнічалі па Літве. Праект быў рэалізаваны ў рамках супольнай праграмы абменаў ПНУ, ВДУ і Інстытута ВКЛ.
Міжнародная навуковая канферэнцыя: На мяжы сучаснасці: лёсы ідэі ВКЛ
14 сакавіка 2015 года, з 11.00 да 15.00 у Малой зале Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, вул. S. Daukanto 28) адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя: На мяжы сучаснасці: лёсы ідэі ВКЛ.
Цыкл гістарычных цырымоній
Узгадваючы Дзень Канстытуцыі Рэч Паспалітай абодзьвух народаў, Клуб “Вольных стралкоў ковенскага павета” ў супрацоўніцтве з Інстытутам Вялікага Княства Літоўскага 2 мая 2014 г. распачаў цыкл “Гістарычных цырымоній у Ковенскім старым горадзе”. Да восені кожную пятніцу ўвечары будуць чутны тры залпы гармат. Цырымоніі адбываюцца на Ратушнай плошчы ў Коўна.
Прэмія Ю. Бардаха
3 мая 2014 года ў Сейнах адбылося ўручэнне Прэміі імя Юліуша Бардаха. Галоўную ўзнагароду атрымаў Мікалай Таркоўскі з Гданьска за працу “Віленская адвакатура ў 1918-1939 гг.” Другое месца заняла праца Міколы Геныка “За нашу і вашу свабоду”: польска-украінскае замірэнне ў перыяд біпалярнасці”. Трэцяе месца здабыла Алена Падалінская з Мінску за працу “Рэцэпцыя арыстацелізму ў філасофскай […]
- « Previous Page
- 1
- …
- 4
- 5
- 6
- 7
- 8
- …
- 13
- Next Page »