Улетку 2017 года завершана і прэзентавана інтэрнэт-старонка www.gudija.lt. Там публікуюцца фрагменты першай гісторыі Беларусі на літоўскай мове, якую зараз рыхтуе Русціс Камунтавічус. Кожны месяц таксама з’яўляюцца аналітычныя тэксты пра палітыку і культуру Беларусі, падрыхтаваныя беларускім палітолагам Андрэем Казакевічам і супрацоўнікам цэнтра Чэслава Мілаша універсітэта Вітаўта Вялікага Томашам Блашчакам.
Міжнародная канферэнцыя ў Мінску «Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе»
25-27 мая 2017 года у пасольстве Літоўскай Рэспублікі ў Мінску адбылася канферэнцыя, прысвечаная рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Галоўны арганізатар – Інстытут “Палітычная сфера”, Інстытут ВКЛ з’яўляецца адным з арганізатараў гэтай ўжо традыцыйна штогадовай акадэмічнай падзеі. Праграма.
Узнагарода імя Ежы Гедройца для Інстытута Вялікага Княства Літоўскага
Інстытут Вялікага Княства Літоўскага (Коўна, Літва), а таксама пісьменнік і паэт Томас Венцлава сталі лаўрэатамі пятнаццатай прэміі імя Ежы Гедройца. Рэдакцыя вядомай польскай газеты “”Rzeczpospolita” штогод уручае прэмію асобам і інстытуцыям, якія працуюць на ўмацаванне добрых стасункаў Польшчы з дзяржавамі Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Гэтым разам журы адышло ад традыцыі надаваць узнагароду палякам і адзначыла асобу і […]
Навуковая канферэнцыя Вакол Кейданскай уніі 1655 года
Таварыства нашчадкаў Вялікага Сойму, Інстытут гісторыі імя Тадэвуша Мантэўфла Польскай акадэміі навук, Інстытут гісторыі акадэміі імя Яна Длугаша ў Чэнстахове, кляштар ордэну Паўлінаў на Яснай Гары, а таксама Інстытут Вялікага Княства Літоўскага 3-6 снежня запрашаюць на міжнародную навуковую канферэнцыю Вакол Кейданскай уніі 1655 года. Рэч Паспалітая абодвух народаў у эпоху “патопу”. Больш інфармацыі.
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
2-4 кастрычніка 2015 года ў Коўна адбудзецца пяты штогадовы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, адным з арганізатараў якога з’яўляецца Інстытут Вялікага Княства Літоўскага. Больш інфармацыі на www.icbs.lt.
Летняя школа, прысвечаная еўрапейскаму паграніччу.
25-28 чэрвеня 2015 года ў Польшчы, у ваколіцах Беластоку, адбылася летняя школа “Еўрапейскае пагранічча: палітычныя, гістарычныя і інтэлектуальныя мадэлі”. Школа сабрала каля 30 слухачоў і студэнтаў Беларускага калегіума. Школа была арганізаваная Беларускім калегіумам, Інстытутам “Палітычная сфера”, Інстытутам ВКЛ, Універсітэтам Вітаўта Вялікага, Беларускім гістарычным таварыствам і іншымі партнёрамі. _Summer School_Program_20150625_28
- « Previous Page
- 1
- …
- 3
- 4
- 5
- 6
- 7
- …
- 13
- Next Page »