Цэнтр Моладзевага Турызму Літвы разам з Інстытутам ВКЛ і Універсітэтам Вітаўта Вялікага арганізуюць конкурсы гістарычных эсэ, гістарычных рукапісаў і вершаў, прысвечаных бітве пад Грунвальдам.
СПОНСАРЫ
У 2010 годзе спонсарам Інстытута ВКЛ з’яўляецца AGUS Capital Management (Лугана, Швейцарыя). У сакавіку 2010 г. была падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам ВКЛ і AGUS Capital managment, зарэгістраванай у Лугана, якую прадстаўляе п. Гінтаўтас Бэрташюс – ганаровы консул Літвы ў Тыціно. Мэта праекту – даследаванне гістарычных сувязей паміж Вялікім Княствам Літоўскім і кантонам Тыціно. […]
Kонкурс прац на тэму Вялікага княства Літоўскага
Вялікае княства Літоўскае – бастыён грамадзянскай супольнасці Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропы, язва на целе Еўропы, імперыя альбо ахвяра гістарычных акалічнасцяў? З нагоды збліжаючыхся 220 угодкаў Канстытуцыі 3 мая 1791 года хочам яшчэ раз застанавіцца над сувяззю грамадства сучаснай Літвы са спадчынай Вялікага княства Літоўскага. Гімназія Ковенскага Тэхнічнага ўніверсітэту i Інстытут Вялікага княства Літоўскага запрашаюць усіх […]
Дзень Беларусі (2)
24 сакавіка запрашаем на лекцыю Эдуарда Мазько, дацэнта Гродзенскага універсітэта, на тэму “Беларускае нацыянальнае адраджэнне ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя”. Пачатак а 17 гадзіне, месца – Інстытут Літоўскай Эміграцыі (Daukanto 25), другі паверх. Лекцыя будзе прачытана на рускай мове. Арганізатары: Інстытут ВКЛ і Цэнтр славістыкі імя Ч. Мілаша Універсітэта Вітаўта Вялікага.
Заснаванне Інстытута ВКЛ 26-га лістапада 2009 г.
26 лістапада 2009 г. адбылося некалькі імпрэз, галоўнымі арганізатарамі якіх былі Інстытут ВКЛ і кафедра паліталогіі Універсітэта Вітаўта Вялікага.
- « Previous Page
- 1
- …
- 11
- 12
- 13