5-7 кастрычніка 2010 года ў Коўне адбылася нарада беларускіх і літоўскіх навукоўцаў, прысвечаная падрыхтоўцы арганізацыі першага Міжнароднага Кангрэсу даследаванняў Беларусі, запланаванага на 23-25 верасня 2011 году. Мэтай Кангрэсу з’яўляецца агляд дасягненняў у даследаванні Беларусі ў галіне гісторыі, паліталогіі, сацыялогіі і гісторыі ідэі напрацягу апошняга двадцаццігоддзя. Кангрэс плануецца правесці ў Коўне. Мяркуецца, што ўдзел у ім […]
Kанферэнцыя “Часы Вітаўта і Ягайлы”
9-10 верасня 2010 г. ва Універсітэце Вітаўта Вялікага мяркуецца канферэнцыя “Часы Вітаўта і Ягайлы”, удзел у якой возьмуць гісторыкі з Літвы, польшчы і Украіны. Арганізатары канферэнцыі: Ягелонскі універсітэт у Кракаве, Універсітэт Вітаўта Вялікага ў Коўне i Інстытут ВКЛ.
Летняя сесія, прысвечаная ўгодкам бітвы пад Грунвальдам
23-27.08.2010 Інстытут ВКЛ сумесна з Асяродкам Палітыкі Усходу (Вільня) арганізуюць летнюю сесію пад назвай “Бітва пад Грунвальдам 600 гадоў таму – ці сягае мяне, грамадзяніна Літвы і Беларусі пачатку ХХІ стагоддзя, рэха тых змаганняў?” У сесіі будуць браць удзел каля 20 студэнтаў з Літвы і Беларусі. Мадэратарамі будуць др. Гедрэ Мілерытэ (Універсітэт Вітаўта Вялікага, Коўна) […]
Вынікі конкурсу прац на тэму Вялікага Княства Літоўскага
Завяршыўся прысвечаны 220 гадавіне Канстытуцыі 3 Мая “Рэспубліканскі конкурс прац на тэму Вялікага Княства Літоўскага”. Арганізатары – гімназія KTУ i Iнстытут ВКЛ – атрымалі працы з розных мясцовасцей, якія размешчаны ў наступных рэгіёнах Літвы: Ковенскім, Росенскім, Мажэйскім, Таўрагорскім, Тэльшанскім, Шавельскім, Кашадарскім. Дзякуем удзельнікам і іх настаўнікам, якія не збаяліся рызыкі і настойліва паказалі свій погляд […]
Публічныя дыскусіі прысвечаныя Цэнтральнай і Усходняй Еўропе
30 чэрвеня i 1 ліпеня 2010 г. Інстытут ВКЛ разам са Студыюм Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэту арганізуюць дзве дыскусіі, прысвечаныя Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Дыскусіі адбудуцца ў Галоўным будынку Варшаўскага універсітэта (Pałac Kazimierzowski, ul. Krakowskie Predzmieście). Першая дыскусія (30 чэрвеня, пачатак а 16-ай гадзіне) пад назвай 20 гадоў польска-літоўска-беларускіх стасункаў (1990 – 2010). Ці рэалізуем […]
Узнагароджванне пераможцаў конкурсаў, прысвечаных бітве пад Грунвальдам
15 чэрвеня 2010 г. а 11 гадзіне ў Вялікай залі Універсітэту Вітаўта Вялікага (ul. Gimnazijos 7) адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў конкурсаў у літоўскіх школах, прысвечаных бітве пад Грунвальдам. У конкурсах (верш і эсэ) ўзялі ўдзел каля 200 удзельнікаў. Арганізатары конкурсаў: Цэнтр Турызму Літоўскай Моладзі, Інстытут ВКЛ і Універсітэт Вітаўта Вялікага.