У нумарах рэкламнага выдання сеткі аптэк “Litfarma” за ліпень і жнівень 2011 г. з’явяцца артыкулы падрыхтаваныя Інстытутам ВКЛ, мэта якіх — папулярызацыя шматнацыянальнай гісторыі Літвы. Тэма ліпеньскага нумару: “Якія прычыны антыпатыі літоўцаў да палякаў?” Тэма жнівеньскага нумару: “Швейцарскія мастакі, навукоўцы, кандытары і фабрыканты ў Літве: гісторыя пяці стагоддзяў міграцыі”.
Запрашаем на імпрэзы прысвечаныя Ўкраіне
9-10 мая 2011 года Інстытут ВКЛ арганізуе імпрэзы, прысвечаныя гісторыі і надзённай сітуацыі ва Ўкраіне. 9 мая (панядзелак) у 17.00 ва аўдыторыі 514 (ul. Donelaičio 52) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Вольгі Кавалеўскай (Інстытут гісторыі Акадэміі Навук Украіны, Кіеў), прысвечанай адной з найважнейшых постацей украінскай гісторыі Івану Мазэпу. 10 мая (аўторак) у 11.30, аўдыторыя 202 (ul. […]
Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі
Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацыяў, пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) аб’яўляе пра збор заявак для ўдзелу ў Першым міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 23-25 верасня 2011 года (Коўна, Літва).
Публічная дыскусія “Што далей з польска-літоўскім стратэгічным партнёрствам?”
25 лістапада 2010 года ў 16.oo Інстытут ВКЛ супольна з факультэтам палітычных навук і дыпламатыі ВДУ (Універсітэт Вітаўта Вялікага) арганізоўвае публічную дыскусію “Што далей з польска-літоўскім стратэгічным партнёрствам?”. Дыскусія адбудзецца на факультэтам палітычных навук і дыпламатыі ВДУ (вул. Gedymino 44). Удзел у ёй возьмуць навукоўцы з Беларусі, Літвы і Польшчы: праф. Дарыюш Шпопер (Гданьскі Ўніверсітэт), […]
Канферэнцыя
25 лістапада 2010 году адбудзецца міжнародны семінар “Погляды на дзяржаўнасць Літвы і Польшчы ў ХХ ст.” (памяці Ежы Гедройця (1906- 2000), Ганаровага грамадзяніна Літоўскай Рэспублікі). Пачатак а 10 гадзіне ў Гістарычным Прэзідэнцкім палацы ў Коўне. Арганізатары: Iнстытут ВКЛ, кафедра паліталогіі Ўніверсітэту Витаўта Вялікага, Гістарычны Прэзідэнцкі палац у Коўне.
Праек для літоўскай моладзі “Помнікі Вітаўта Вялікага”
Запрашаем літоўскіх вучняў і студэнтаў ў падарожжы для адшукання і фатаграфаваняя помнікаў Вітаўта Вялікага ў розных мясцінах Літвы, Польшчы, Беларусі і Расіі. Прадстаўленыя ўдзельнікамі фотаздымкі і запісы з падарожжаў па месцах, дзе ёсць помнікі Вітаўта Вялікага будуць ацэнены спецыяльна створанай камісіяй. Час дзеяння праекту: ад кастрычніка 2010 г. да 8 верасня 2011 г.. Пераможцы будуць […]
- « Previous Page
- 1
- …
- 9
- 10
- 11
- 12
- 13
- Next Page »