У суботу, 18 чэрвеня 2022 г., а 15-й гадзіне ў Вялікай зале Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, Gimnazijos g. 7) прафесар Дарыюш Шпопер прачытае лекцыю аб агульным мінулым Беларусі, Літвы і Польшчы. Вялікае Княства Літоўскае “Ідэйнае і практычнае вымярэнне краёвай канцэпцыі ў палітычнай думцы земляў былога Вялікага Княства Літоўскага”. Пасля лекцыі прафесара Шпопера адбудзецца цырымонія ўзнагароджання […]
Паміж украінцамі, палякамі, літоўцамі і беларусамі: традыцыя ВКЛ – Беларусь і Украіна.
18 лютага 2019 года ў Прыкарпацкім нацыянальным універсітэце імя В. Стэфаніка (Івана-Франкоўск, Украіна) адбылася арганізаваная Інстытутам Вялікага Княства Літоўскага прэзентацыя кніг. Прафесар Аляксандр Смалянчук (Гродна) прадставіў выдадзеную ў 2018 годзе кнігу “Раман Скірмунт (1868-1939): біяграфія грамадзяніна краю”, прысвечаную аднаму з найбольш значных прадстаўнікоў “краёвай” ідэй у Беларусі. Вядомы украінскі гісторык Вольга Кавалеўская (Кіеў) прадставіла сваю […]
Чацвёрты з’езд гісторыкаў Літвы
14-16 верасня 2017 года ва Універсітэце Вітаўтаса Вялікага адбыўся з’езд, які збіраецца кожныя чатыры гады ў розных навуковых цэнтрах Літвы і прыцягвае найбольш важных гісторыкаў Літвы і гасцей з-за мяжы. www.lnik.lt
Лекцыя літоўскага навукоўца ў Вроцлаве
3 снежня 2013 года ва Вроцлаве адбылася публічная лекцыя прафесара Універсітэта Вітаўта Вялікага Антанаса Кулакаускаса “Сучасная Літва і польскае пытанне”. Гэта была першая “Вроцлаўска-Ковенская” лекцыя. У рамках праекту літоўскія навукоўцы прыязджаюць з публічнымі лекцыямі ва Вроцлаў, а польскія – у Коўна. Арганізатарамі праекта выступілі Цэнтр Чэслава Мілаша, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага і Калегіум Усходняй Еўропы.
Польска-літоўская гістарычная дыскусія
Таварыства нашчадкаў Вялікага Сейму, Каралеўскі замак у Варшаве і Інстытут Вялікага Княства Літоўскага 26 кастрычніка 2013 года арганізавалі Польска-літоўскую дыскусію ў залі Вялікага каралеўскага замка. Больш інфармацыі.
Адкрытая лекцыя “Літоўская нацыянальная меншасць у Польшчы”
23 кастрычніка 2013 году (серада) у 12.00 Інстытут літоўскай эміграцыі супольна з Цэнтрам Чэслава Мілаша арганізавалі адкрытую лекцыю “Літоўская нацыянальная меншасць у Польшчы”. Сваё даследаванне прэзентавала дактарантка Інстытуту сацыялогіі Варшаўскага Універсітэту Катажына Вуйцікоўска. Каментаваў яе выступ доктар Гедрыюс Янаўскас. Падчас сустрэчы адбылася дыскусія пра спецыфіку літоўскай супольнасці Польшчы, акалічнасцях яе паўстання, гісторыі, колькасці і размяшчэнні. […]