30 чэрвеня i 1 ліпеня 2010 г. Інстытут ВКЛ разам са Студыюм Усходняй
Еўропы Варшаўскага універсітэту арганізуюць дзве дыскусіі, прысвечаныя
Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Дыскусіі адбудуцца ў Галоўным будынку
Варшаўскага універсітэта (Pałac Kazimierzowski, ul. Krakowskie
Predzmieście).
Першая дыскусія (30 чэрвеня, пачатак а 16-ай гадзіне) пад назвай 20 гадоў
польска-літоўска-беларускіх стасункаў (1990 – 2010). Ці рэалізуем
тэстамент “Культуры” і Ежы Гедройця? Удзельнікі: праф. A. Кулакаўскас
(Універсітэт M. Ромэра, Вільня); Я. Maліцкі (Студыюм Усходняй Еўропы,
Варшаўскі універсітэт); A. Пукшто (Універсітэт Вітаўта Вялікага, Коўна); Р.
Камунтавічус (Універсітэт Вітаўта Вялікага, Коўна); Я. Комар (ПКН Орлен
Літва).
Другая дыскусія (1-га ліпеня, пачатак а 10-ай гадзіне) пад назвай Ад
Люблінскай уніі да Уніі Еўрапейскай: што чатыры народы ўнеслі і могуць
унесці да супольнай Еўропы? Удзельнікі: праф. A. Кулакаўскас (Універсітэт
M. Ромэра, Вільня); Я. Maліцкі (Студыюм Усходняй Еўропы, Варшаўскі
універсітэт); праф. Э. Александравічус (Універсітэт Вітаўта Вялікага,
Коўна); Р. Камунтавічус (Універсітэт Вітаўта Вялікага, Коўна); Г. Лесмайціс
(Інстытут гісторыі Літвы, Вільня); A. Пукшто (Універсітэт Вітаўта Вялікага,
Коўна).
Ненавуковыя мерапрыемствы
Дзень Беларусі (1)
24 сакавіка а 13 гадзіне (аўдыторыя 203, Gedimino g. 44, Коўна) запрашаем
на навуковую дыскусію “Чаму Беларусь не святкуе дзень незалежнасці?”. У
дыскусіі прымуць удзел выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага праф.
доктар габілітаваны Гінтаўтас Мажэйкіс і дацэнт доктар Русціс
Камунтавічус, дацэнт Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы Эдуард
Мазько, прафесары Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.
Мадэратар – дацэнт доктар Анджэй Пукшто.
Арганізатары: Універсітэт Вітаўта Вялікага: факультэт паліталогіі і кафедра
гісторыі, Інстытут ВКЛ і Еўрапейскі гуманітарны універсітэт.
Дзень Беларусі (2)
24 сакавіка запрашаем на лекцыю Эдуарда Мазько, дацэнта Гродзенскага
універсітэта, на тэму “Беларускае нацыянальнае адраджэнне ХІХ – пачатку
ХХ стагоддзя”. Пачатак а 17 гадзіне, месца – Інстытут Літоўскай Эміграцыі
(Daukanto 25), другі паверх. Лекцыя будзе прачытана на рускай мове.
Арганізатары: Інстытут ВКЛ і Цэнтр славістыкі імя Ч. Мілаша Універсітэта
Вітаўта Вялікага.