У будынку Факультэта палітычных навук і дыпламатыі Універсітэта Вітаўта
Вялікага, у калідорах першага, другога і пятага паверхаў размешчана
выстава, арганізаваная з нагоды дня нараджэння Станіслава Нарутовіча
(1862–1932). Выставу можна паглядзець да канца 2012 года.
Нарутовічы, прадстаўнікі шляхецтва, якія жылі на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў
у Жамойці, як і прадстаўнікі іншых літоўскіх сем’яў, павінны былі зрабіць
выбар паміж Польшай і Літвой. Станіслаў Нарутовіч быў адным з
падпісантаў Акта Незалежнасці Літвы 16 лютага 1918 года, яго брат
Габрыэль (1865–1922) быў абраны першым прэзідэнтам міжваеннай
Польшчы. Іхнія жыццёвыя шляхі выдатна ілюструюць складаныя
культурныя і палітычныя адносіны Польшчы і Літвы ў ХХ стагоддзі, а
таксама складанасць выбару Літвінаў напачатку ХХ стагоддзя.
У выставе, якая складаецца з дзесяці панэляў розных фарматаў,
прадстаўлены копіі дакументаў і фатаграфій, сямейных дрэваў і гербаў
Нарутовічаў. Прадстаўлены матэрыял не толькі распавядае пра вядомую
постаць літоўскага палітычнага жыцця, але і пра дэталі паўсядзённага
жыцця Жамойці напачатку ХХ стагоддзя і ў міжваенны перыяд.
Аўтарам выставы з’яўляецца Архіў тэльшайскай акругі (дырэктар – Алма
Янкаўскене), экспанаты для выставы былі адабраныя гісторыкам
Вацлавасам Вайчэкаўскасам. Партнёры – Інстытут Вялікага княства
Літоўскага і Цэнтр Чэслава Мілаша, Факультэт палітычных навук і
дыпламатыі Універсітэта Вітаўта Вялікага.
Ненавуковыя мерапрыемствы
Мерапрыемствы, прысвечаныя Габрыэлю і Станіславу Нарутовічам
7-8 верасня 2012 года ў Тэльшах адбудуцца імпрэза, прысвечаныя
Габрыэлю і Станіславу Нарутовічам. Хоць абодва паходзілі з Тэльшаў,
Габрыэль быў першым міжваенным прэзідэнтам Польшчы, а Станіслаў –
адным з падпісантаў Акта незалежнасці Літвы. Іх лёсы яскрава ілюструюць
складанасць польска-літоўскіх культурных і палітычных стасункаў у ХХ ст.
Папярэдняя праграма:
7 верасня:
11.00-17.00 – міжнародная навуковая канферэнцыя “Апошнія грамадзяне
ВКЛ: дарогі Станіслава і Габрыэля Нарутовічаў”. Канферэнцыя прысвечана
150-м угодкам нараджэння Станіслава Нарутовіча – падпісанта Акта
незалежнасці Літвы і 90-м угодкам забойства Габрыэля Нарутовіча –
прэзідэнта Польшы. Месца: Жэмайційскі драматычны тэатр
(Рэспубліканская вул., 18 (Respublikos g. 18)
Падчас канферэнцыі свае выступы прадставяць вядомыя літоўскія і
польскія інтэлектуалы: Дарыюш Шпопер – прафесар Гданьскага
Універсітэта, Рімантас Мікніс – дырэктар Інстытута Гісторыі Літвы, Анджэй
Пукшта – дацэнт Універсітэта Вітаўта Вялікага, Артур Кіяс – прафесар
Познанского Універсітэта і Павілас Швярябас – супрацоўнік тэльшайскага
аддзела Віленскай акадэміі выяўленчага мастацтва.
Прэзентацыя кнігі “Станіслаў Нарутовіч: Сыгнатар і яго час”, аўтар праф.
Стасіс Вайтэкунас.
18.00-22.00 вячэрняя сустрэча ў Брэвіках – маёнтку Станіслава Нарутовіча.
8 верасня:
10.00 – Святая Імша
Пасля абеду прагулка па Тэльшах і ваколіцах.
Арганізатары: Інстытут ВКЛ і урад у Тэльшаў.
Запрашаем на імпрэзы прысвечаныя Ўкраіне
9-10 мая 2011 года Інстытут ВКЛ арганізуе імпрэзы, прысвечаныя гісторыі і
надзённай сітуацыі ва Ўкраіне.
9 мая (панядзелак) у 17.00 ва аўдыторыі 514 (ul. Donelaičio 52) адбудзецца
прэзентацыя новай кнігі Вольгі Кавалеўскай (Інстытут гісторыі Акадэміі
Навук Украіны, Кіеў), прысвечанай адной з найважнейшых постацей
украінскай гісторыі Івану Мазэпу.
10 мая (аўторак) у 11.30, аўдыторыя 202 (ul. Gedimino 44). Адбудзецца
публічная дыскусія на тэму “Незалежная Ўкраіна”, у якой прымуць удзел
навукоўцы з Украіны, Польшчы, Беларусі і Літвы: Вольга Кавалеўская
(Кіеў), Эдуард Мазько (Гродна) Томаш Блашчак (Торунь), Яцэк Ян Комар
(Польшча-Літва), Анжэй пукшта (ВДУ), Шарунас Ліекіс (ВДУ) і Русціс
Камунтавічус (ВДУ).
Канферэнцыя
25 лістапада 2010 году адбудзецца міжнародны семінар “Погляды на
дзяржаўнасць Літвы і Польшчы ў ХХ ст.” (памяці Ежы Гедройця (1906-
2000), Ганаровага грамадзяніна Літоўскай Рэспублікі). Пачатак а 10 гадзіне
ў Гістарычным Прэзідэнцкім палацы ў Коўне. Арганізатары: Iнстытут ВКЛ,
кафедра паліталогіі Ўніверсітэту Витаўта Вялікага, Гістарычны Прэзідэнцкі
палац у Коўне.
Праек для літоўскай моладзі “Помнікі Вітаўта Вялікага”
Запрашаем літоўскіх вучняў і студэнтаў ў падарожжы для адшукання і
фатаграфаваняя помнікаў Вітаўта Вялікага ў розных мясцінах Літвы,
Польшчы, Беларусі і Расіі. Прадстаўленыя ўдзельнікамі фотаздымкі і запісы
з падарожжаў па месцах, дзе ёсць помнікі Вітаўта Вялікага будуць ацэнены
спецыяльна створанай камісіяй. Час дзеяння праекту: ад кастрычніка 2010
г. да 8 верасня 2011 г.. Пераможцы будуць узнагароджаны ў-ва
Ўніверсітэце Вітаўта Вялікага. Арганізатарам праекта з’яўляецца ЦЭнтр
турызму літоўскай моладзі. Партнёры праекта: Клуб Вітаўтаў, Інстытут ВКЛ,
Універсітэт Вітаўта Вялікага, часопіс „Kelionės ir pramogos“.
Летняя сесія, прысвечаная ўгодкам бітвы пад Грунвальдам
23-27.08.2010 Інстытут ВКЛ сумесна з Асяродкам Палітыкі Усходу (Вільня)
арганізуюць летнюю сесію пад назвай “Бітва пад Грунвальдам 600 гадоў
таму – ці сягае мяне, грамадзяніна Літвы і Беларусі пачатку ХХІ стагоддзя,
рэха тых змаганняў?” У сесіі будуць браць удзел каля 20 студэнтаў з Літвы і
Беларусі. Мадэратарамі будуць др. Гедрэ Мілерытэ (Універсітэт Вітаўта
Вялікага, Коўна) i др. Эдуард Мазько (Універсітэт імя Я. Купалы, Гродна).