14 сакавіка 2015 года, з 11.00 да 15.00 у Малой зале Універсітэта
Вітаўта Вялікага (Коўна, вул. S. Daukanto 28) адбудзецца міжнародная
навуковая канферэнцыя:
На мяжы сучаснасці: лёсы ідэі ВКЛ.
Ненавуковыя мерапрыемствы
Цыкл гістарычных цырымоній
Узгадваючы Дзень Канстытуцыі Рэч Паспалітай абодзьвух народаў, Клуб
“Вольных стралкоў ковенскага павета” ў супрацоўніцтве з Інстытутам
Вялікага Княства Літоўскага 2 мая 2014 г. распачаў цыкл “Гістарычных
цырымоній у Ковенскім старым горадзе”. Да восені кожную пятніцу
ўвечары будуць чутны тры залпы гармат. Цырымоніі адбываюцца на
Ратушнай плошчы ў Коўна.
Прэмія Ю. Бардаха
3 мая 2014 года ў Сейнах адбылося ўручэнне Прэміі імя Юліуша
Бардаха. Галоўную ўзнагароду атрымаў Мікалай Таркоўскі з
Гданьска за працу “Віленская адвакатура ў 1918-1939 гг.” Другое
месца заняла праца Міколы Геныка “За нашу і вашу свабоду”:
польска-украінскае замірэнне ў перыяд біпалярнасці”. Трэцяе месца
здабыла Алена Падалінская з Мінску за працу “Рэцэпцыя
арыстацелізму ў філасофскай і грамадска-палітычнай думцы
Беларусі эпохі Адраджэння”. Ва ў урачыстасцях прыняла ўдзел
удава Юліуша Бардаха Ванда Бардах, консул Літвы ў Сейнах Віда
Багданавічынэ, заснавальнікі Інстытута Вялікага Княства Літоўскага
і сябры Навуковай Рады (Егідыюс Александравічус, Антанас
Кулакаўскас, Ян Маліцкі, Дарыуш Шпопер, Малгажата Чыжэўска,
Андрэй Казакевіч і інш.).
Узнагародзілі Яна Маліцкага
Адзін з заснавальнікаў Інстытуту Вялікага Княства Літоўскага, дырэктар
Інстытуту Усходняй Еўропы Варшаўскага Універсітэту Ян Маліцкі 3 снежня
2013 года стаў лаўрэатам прэстыжнай Узнагароды імя Ежы Гедройца. Гэтая
ганаровая ўзнагарода надаецца тыднёвікам “Рэч Паспалітая” за дасягненні
ў развіцці сяброўства, узаемнага разумення і супрацоўніцтва ў Цэнтральнай
і Усходняй Еўропе.
Адкрытая лекцыя “Літоўская нацыянальная меншасць у Польшчы”
23 кастрычніка 2013 году (серада) у 12.00 Інстытут літоўскай эміграцыі
супольна з Цэнтрам Чэслава Мілаша арганізавалі адкрытую лекцыю
“Літоўская нацыянальная меншасць у Польшчы”.
Сваё даследаванне прэзентавала дактарантка Інстытуту сацыялогіі
Варшаўскага Універсітэту Катажына Вуйцікоўска. Каментаваў яе выступ
доктар Гедрыюс Янаўскас.
Падчас сустрэчы адбылася дыскусія пра спецыфіку літоўскай супольнасці
Польшчы, акалічнасцях яе паўстання, гісторыі, колькасці і размяшчэнні.
Таксама абмяркоўваліся пытанні моўнай, дыялектнай, традыцыйнай і
рэлігійнай самаідэнтыфікацыі. Адбылася дыскусія пра літоўскую асвету ў
Польшчы, грамадскім жыцці і нацыянальным актывізме. Былі закранутыя
пытанні польска-літоўскіх стасункаў у рэгіёне памежжа. Падчас сустрэчы
даследчыца прадставіла метадалогію свайго даследавання, а таксама
падзялілася заўвагамі.
Пайшоў з жыцця Леон Брадоўскі (1918-2013)
З жалем паведамляем, што 21 ліпеня ў Варшаве ва ўзросце 94 год пайшоў з
жыцця Леон Брадоўскі, заснавальнік і шматгадовы старшыня
“Агульнапольскага клубу прыхільнікаў Літвы”, адданы сябар і ініцыятар
многіх спраў накіраваных на пабудову партнёрскіх стасункаў з
інтэлектуальнымі элітамі Літвы, Беларусі і Украіны. Леон Брадоўскі быў
таксама стваральнікам і шматгадовым рэдактарам квартальніка “Lithuania”.